Свет

Германія ўхваліла продаж Украіне 100 САУ Panzerhaubitze 2000

Федэральны ўрад Германіі ўхваліў продаж Украіне 100 самаходных артылерыйскіх установак Panzerhaubitze 2000 вытворчасці кампаніі Krauss-Maffei Wegmann (KMW). Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на часопіс Spiegel.

Panzerhaubitze 2000

Адзначаецца, што яшчэ 13 ліпеня віцэ-канцлер Германіі Роберт Габэк даў сваю згоду на продаж САУ, але гэтую інфармацыю сам KMW пацвердзіў толькі цяпер. Зварот адносна жадання купіць PzH 2000 Украіна накіравала яшчэ ў красавіку.

Па словах прадстаўніка KMW, агульны кошт кантракта на 100 самаходных артылерыйскіх установак для Украіны складае 1,7 мільярда еўра — гэта ў некалькі разоў больш, чым агульны кошт усёй дагэтуль дадзенай Германіяй зброі (600 мільёнаў еўра).

Чакаецца, што вытворчасць усіх САУ працягнецца некалькі гадоў, лічыць нямецкі вытворца. Ён адзначае, што працэс пачнецца неадкладна і, хоць будзе залежаць ад паставак неабходных матэрыялаў, усе яго нюансы ўжо былі ўзгодненыя з украінскім бокам.

Раней Украіна ўжо атрымала ад Германіі некалькі PzH 2000. Яны лічацца аднымі з самых сучасных самаходных артылерыйскіх установак у свеце, здольныя трапляць у цэлі на адлегласці да 40 кіламетраў і страляць з хуткасцю да 10 снарадаў за хвіліну.

Раней стала таксама вядома пра тое, што Германія перадала Украіне тры абяцаныя рэактыўныя сістэмы залпавага агню MARS-II і тры самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі Panzerhaubitze 2000.

У апошнія тыдні Берлін не раз крытыкавалі за павольныя пастаўкі зброі Украіне, у прыватнасці, праз так званую схему кругавога абмену. Нямецкія чыноўнікі самі прызнавалі праблемы з забеспячэннем. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада2

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Усе навіны →
Усе навіны

Кубак Беларусі па футболе выйграў БАТЭ1

«З зарадкамі ўсё з самага пачатку пайшло не так». Беларус расказаў, як ездзіў на электракары з Мінска ў Ташкент1

Каля мінскага аэрапорта заўважылі бабра ВІДЭА2

Джон Траволта нечакана атрымаў ганаровую ўзнагароду ў Канах

Беларусцы прыйшоў падатак за сабак — 714 рублёў. Чаму так шмат?6

«Няма мэты прыняць усіх беларусаў свету». Як працуе першы беларускі шэлтар у Італіі1

Мір і Нясвіж перанасычаныя турыстамі. Ва ўсім вінаватыя блогеры і сацыяльныя сеткі8

На Захадзе не заўважылі разрэкламаваных выпрабаванняў расійскага «Сармата». У МЗС Расіі расказалі, наколькі яны да гэтага абыякавыя9

Пенсіянер з Гомеля знайшоў у хатняй схованцы «самыя натуральныя» савецкія шакаладкі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада2

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць