Усяго патроху1010

Што вы бачыце на гэтым малюнку?

Гэты тэст можа расказаць пра вашы рысы характару. Паглядзіце на ілюзію — і вы дазнаецеся, ці добры вы суразмоўца.

Фота: jagranjosh.com

Тэсты, зробленые на базе аптычных ілюзій, могуць выяўляць схаваныя рысы характару людзей, якія іх праходзяць. Гэта рысы, якія могуць быць настолькі глыбока схаваныя, што людзі самі не заўсёды пра іх ведаюць, піша jagranjosh.com.

На аптычнай ілюзіі, якую вы разглядаеце цяпер, можна пабачыць адну з дзвюх рэчаў — ногі на абцасах або ногі ў штанах. Яе аўтар — Шыгеа Фукуда, японскі мінімаліст і майстар двухсэнсоўных ілюзій.

Карцінка дапаможа высветліць, наколькі вы добры суразмоўца. Але ж звярніце ўвагу, што тлумачэнне аптычных ілюзій дакладнае не на 100%, таму да вынікаў лепей ставіцца з гумарам.

Зірніце на ілюзію ўважліва. У вас ёсць 6 секунд, каб асэнсаваць, што ж вы на ёй пабачылі першым — ногі ў штанах ці ў абцасах. Чытайце тлумачэнні да тэста пад анонсамі.

Хочаце даведацца, што тоіць ваша падсвядомасць? Прайдзіце гэты ТЭСТ

Знойдзенае тлумачэнне ўсім бедам гэтага года: прычына ў рэтраградным Меркурыі

Калі вы пабачылі на малюнку ногі ў штанах, вы — той чалавек, які камунікуе з людзьмі адкрыта. Шмат хто з самаабвешчаных экспертаў у вобласці ілюзій мяркуе, што тыя, хто трапляе ў гэтую катэгорыю, лёгка выражаюць свае думкі і пачуцці. Такія людзі таксама могуць без праблем падзяліцца сваімі пачуццямі з іншымі.

Але такія людзі не заўсёды клапоцяцца пра пачуцці іншых, часцей ім важныя ўласныя эмоцыі. Таксама яны могуць падацца эмацыйна неглыбокімі.

Калі ж вы спачатку пабачылі ногі з абцасамі, вы з тых людзей, якія найперш думаюць, а потым гавораць. Вам патрэбны час на тое, каб знайсці належныя словы, бо вы хочаце заўсёды быць карэктнымі. І яшчэ: шмат хто ўспрымае вас як належнае.

Калі ж вы заўважылі адразу ногі з абцасамі і ў штанах, вы амаль не думаеце перад тым, як нешта рабіць. Вас мала што стрымлівае, і праз гэта вы часам выглядаеце грубым і ўпартым. Парадаксальна, але ж гэта ў той жа час робіць вас добрым суразмоўцам.

Каментары10

  • нажніцы
    29.07.2022
    якія некаму на нешта наступілі
  • Тварог
    29.07.2022
    нажніцы, Ну, чаму абавязкова наступілі ? Гэта ў іх абаюднаўзгоднены працэс і занятак (кшталту 69)...
  • нажніцы
    29.07.2022
    гэта не 69, знаток ружовых марацкіх попак

Цяпер чытаюць

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС

Усе навіны →
Усе навіны

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА26

Полацкі малочны камбінат прадалі «Савушкаваму прадукту»9

Вызваленыя палітвязні недалічыліся грошай ад «Байсола» — у фондзе патлумачылі, як падзялілі сабранае на зборы34

У Беларусі пачалі выпускаць новыя 7‑месныя мінівэны. Што гэта за машыны і колькі яны каштуюць?5

Дзмітрый Баскаў пашырае бізнэс пад брэндам Lepshy15

У Падмаскоўі на сметніку знайшлі цела забітага немаўляці са шматлікімі ранамі2

«Ну што, як справы?» Ноўтбук загаварыў з мінчуком, калі той ляжаў на канапе4

Пуцін хоча перакрыць Германіі кран з казахстанскай нафтай8

Пуцін вярнуў Акадэміі ФСБ імя Дзяржынскага2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць