12 знішчальнікаў з Германіі, Італіі і Венгрыі будуць патруляваць неба над Балтыяй

Фота NATO.int
12 знішчальнікаў з Германіі, Італіі і Венгрыі з заўтрашняга дня ў межах ратацыі пачнуць патруляваць паветраную прастору над краінамі Балтыі, паведамілі ў штаб-кватэры NATO.
Адно з самых нечаканых адкрыццяў вайны ва Украіне — слабасць расійскай авіяцыі. Расіяне так і не здолелі дабіцца кантролю над украінскім небам, хоць Украіна ўзброеная як самалётамі, так і сродкамі супрацьпаветранай абароны савецкай вытворчасці канца ХХ стагоддзя, тады як NATO аснашчанае больш сучаснымі мадэлямі ў нашмат большай колькасці.
Каментары