Грамадства44

«Інтэлектуальны дакумент». У Мінску дзецям будуць выдаваць электронныя «карты вучня»

Для чаго патрэбная новая картка і чаго без яе не зробіш? 

Новаўвядзенне маюць укараняць паэтапна, пачнуць з некалькіх гімназій. 

На сайце 17-й гімназіі з'явілася інфармацыя для бацькоў. Там гаворыцца, што ў 2022/2023 навучальным годзе школьнікам выдадуць «вучнёўскі білет». 

З новым, як яго называюць, «інтэлектуальным дакументам» школьнік будзе:

— трапляць у школу — вучнёўскі білет будзе замяняць пропуск.

— Акрамя таго, білет будзе выкарыстоўвацца як праязны ў грамадскім транспарце (ён будзе прыраўняны да папяровай даведкі) і як чытацкі білет у школьнай бібліятэцы.

На гэтую картку таксама можна будзе класці грошы і аплачваць прадукты ў школьнай сталовай у рамках праграмы «Разумны буфет». Карткі будуць спалучаныя з карткамі плацежнай сістэмы «Белкарт» Беларусбанка і будуць выпускацца ў прывязцы да банкаўскай карткі аднаго з бацькоў.

Таксама «Вучнёўскі білет» будзе ўтрымліваць некаторую інфармацыю пра школьніка — прозвішча, імя і імя па бацьку, дату нараджэння, інфармацыю пра месца вучобы.

На білеце будзе вялікая фатаграфія яго ўладальніка для «забеспячэння простасці візуальнага кантролю» і асабісты QR-код.

«Вучнёўскі білет» мінскіх школьнікаў будзе мець адзіны дызайн. Мяркуючы па выяве на сайце Беларусбанка, ён будзе па змаўчанні на рускай мове.

Для чаго патрэбны такі білет, не відавочна. У транспарце аплаты праезду ад школьнікаў і так не патрабуюць. А на ўваходах у школы і без таго стаяць ахоўнікі і дзяжурныя, каб туды не заходзілі чужыя людзі.

«Я не разумею, нашто патрэбныя гэтыя карткі, — сказала «Нашай Ніве» маці аднаго з гімназістаў. — Праблема школы нумар адзін — у нізкай матывацыі настаўнікаў, у якіх мізэрныя заробкі. Праблема нумар два — задушлівая маральная атмасфера, ілжывая ідэалогія, таталітарны БРСМ, падманшчыцы з выбарчых камісій. Праблема нумар тры — праграмы па гуманітарных прадметах, якія не развіваюць навыкаў крытычнага мыслення і крэатыву. Якую з гэтых праблем вырашаюць новыя карткі?

І пабачыце, за іх выдачу з нас яшчэ і грошы будуць браць».

У Беларусбанку існуе магчымасць аформіць «карту вучня» (сайт праекта — толькі на рускай мове, беларускамоўнай версіі няма), калі бацькі хочуць, каб іх дзіця аплачвала свае траты карткай, а не наяўнымі грашыма. З увядзеннем «вучнёўскага білета» наяўнасць такой карты фактычна стане абавязковай.

Каментары4

  • mgby
    31.07.2022
    Дык гэтыя карікі існуюць ужо некалькі гадоў. Гады 4, мабыць болей. Нічога новага ж няма, не?
  • 1
    31.07.2022
    Нічога дрэннага ў існаванні такіх картак не бачу, але дызайн і адсутнасць беларускай мовы... У лепшых традыцыях агракалгаса.
  • -
    01.08.2022
    ну так - ужо былі. потым тэрмін дзеяння іх скончыўся, а цяпер гэта зноў выдаецца за новую манету? прыкол)

Цяпер чытаюць

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях25

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях

Усе навіны →
Усе навіны

Тры турысты загінулі ў Інданезіі падчас вывяржэння вулкана, 20 прапалі без вестак

Калі пакеты для ўпакоўкі ў краме бясплатныя, то іх можна браць у любой колькасці? Тлумачыць юрыст2

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ51

Зяленскі заявіў пра згоду на абвешчанае Трампам перамір'е

Трамп аб'явіў трохдзённае перамір'е паміж Расіяй і Украінай13

«Дагэтуль трохі ў шоку». Француз, якога беларусы ўратавалі ад банкруцтва, расказаў пра таямніцы сваёй кавярні9

Візажыстка з Гомеля ў гонар 9 мая запісала святочны ролік — максімальна вульгарна расфарбавала 13‑гадовую дачку51

Такаеў і Мірзіёеў усё ж прыедуць пацешыць Пуціна2

Чыноўнікі пачалі спаборнічаць памерам «яблыневых» бутаньерак. Качанава сярод лідараў ФОТАФАКТ14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях25

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць