У Бярэзінскім біясферным запаведніку знайшлі чарніцы белага колеру
У Бярэзінскім біясферным запаведніку каля балота сярод зараснікаў чарнічніку інспектары знайшлі кусцікі белых чарніц. Апошні раз такая рэдкая з'ява фіксавалася батанікамі запаведніка ў 1979 годзе.

Незвычайны белы колер ягад — гэта генная мутацыя гэтага віду раслін. У такіх ягадах адсутнічае пігментнае рэчыва антацыян, якое адказвае за цёмна-сінюю афарбоўку. Таму плод становяцца бясколернымі то-бок белым. На смак чарніцы-альбіносы нічым не адрозніваюцца ад звычайных чорных.
Апошні раз такая рэдкая з'ява фіксавалася батанікамі Бярэзінскага біясфернага запаведніка ў 1979 годзе — больш за 40 гадоў таму.
Навукоўцы нават спрабавалі перасадзіць адзін кусцік белых чарніц у запаведны дэндрапарк, але ён тут ягад не даваў.
Мясцовыя жыхары кажуць, што назіраюць незвычайныя чарніцы ў тым самым месцы ўжо не адзін дзясятак гадоў. Рэкамендуецца не збіраць такую ягаду звыклым спосабам, то-бок абабраўшы ўсю курціну, а даць магчымасць насенню расліны распаўсюдзіцца. Тады верагоднасць зноў сустрэць белыя чарніцы ў Бярэзінскім біясферным запаведніку з кожным годам будзе ўсё вышэйшай.
Каментары
бо я чула гэтую рэкламку па беларускім маладзёжным радыё. паколькі тэлік я не прымала ўжо тады.
і гучала гэта рэкламка там так: вывучайце беларускую мову апасля ангельскай
я бачу розніцу ў гучанні і ў прачытанні. а вы?