Грамадства

Ціханоўская: Сёння дзень, які павінен быць нашым дзяржаўным святам. Але незалежнасць мы цяпер мусім бараніць

Святлана Ціханоўская на 31-ю гадавіну надання Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі канстытуцыйнага статуса выступіла з відэазваротам, у якім гаварыла не толькі і не столькі пра мінулае, колькі пра сучаснасць. 

Святлана Ціханоўская сказала:

«Сёння 25 жніўня — дзень, які павінен быць нашым дзяржаўным святам — Днём аднаўлення незалежнасці Беларусі. Для рэжыму суверэнітэт ніколі не быў ні святам, ні каштоўнасцю — але быў таварам, якім можна гандляваць, каб захоўваць уладу.

Катаванні, прысуды па палітычных матывах, звальненні, знішчэнне бізнесаў не маюць нічога супольнага з сапраўднымі беларускімі каштоўнасцямі: імкненнем да бяспекі і дабрабыту, сумленнасцю, працавітасцю і годнасцю.

Але галоўная нашая каштоўнасць — гэта незалежнасць. І для Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, які я стварыла, абарона незалежнасці Беларусі — галоўны прыярытэт.

Апошнія 2 тыдні чальцы кабінета ўзгаднялі стратэгію і дамаўляліся пра падзел адказнасці: хто што мусіць рабіць, і, мабыць, што больш важна — што не мусіць рабіць. Каб кабінет працаваў эфектыўна, у ім павінна быць адладжаная сістэма. За апошнія тыдні мы атрымалі мноства запытаў ад ахвотных працаваць у кабінеце.

Зараз мы працуем для людзей, якім ужо не хапае на ежу, але яны радыя, што пакуль ім на галовы не падаюць ракеты. Усё гэта — наступствы таго, што дзеля захавання ўлады рэжым пайшоў на здачу незалежнасці. І таму нам трэба яе вярнуць.

Бо незалежнасць — гэта адчуванне, што ў цябе ёсць твая зямля і ты на ёй гаспадар. Што чыйсьці варожы танк не стаіць пад тваімі вокнамі. Гэта ўпэўненасць, што заўтра цябе не адправяць на чужую вайну паміраць за амбіцыі дыктатараў.

Сёння, праз 31 год, беларусы зноў стаяць перад рызыкай страты незалежнасці. Незалежнасць як паветра. Мы не задумваемся, наколькі яна важная, пакуль яна ёсць. Таму не трэба чакаць, калі мы яе страцім, каб пачаць яе бараніць».

Каментары

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»53

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Усе навіны →
Усе навіны

Новая спадарожніца Лукашэнкі — фіналістка конкурсу прыгажосці «Міс БРІКС» Алія39

Блогер паскардзіўся ў тыктоку на якасць малака — яго судзілі4

У Добрушы замежнік забіў цяжарную жонку і каля яе трупа згвалціў падчарку15

Белавежская пушча патлумачыла, чаму перанесла тэхнарэйв1

Зноў чакаюцца замаразкі, дажджы і пахаладанне1

Apple рыхтуе ўльтрабюджэтны Mac Neo з чыпам ад айфона за 299 даляраў

Велізарны збор на супердарагія лекі для Ксюшы з дзіцячага дома закрыты!4

Ваенкар Аляксей Зямцоў жывы — Shot6

Пакуль Іран і ЗША вядуць перамовы, Кітай блакуе яшчэ адзін важны марскі шлях3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»53

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць