Грамадства11

Беларусы, якія жывуць ва Украіне, звярнуліся да Зяленскага з петыцыяй

На сайце прэзідэнта Украіны з'явілася петыцыя, якая тычыцца прававога статусу беларусаў, якія легальна жылі ва Украіне да пачатку вайны і працягваюць знаходзіцца ў краіне цяпер. Яе ініцыятары просяць Уладзіміра Зяленскага ліквідаваць штучныя перашкоды, якія не даюць нашым суайчыннікам магчымасці легальна жыць і працаваць у цяперашняй Украіне.

Яны адзначаюць, што з пачатку вайны ўкраінскае міграцыйнае заканадаўства не змянілася, аднак беларусам, якія нават маюць Віды на жыхарства ва Украіне, памежныя службы адмаўляюць ва ўездзе ў краіну. Тыя, хто знаходзіцца ва Украіне, не могуць падоўжыць свой легальны статус. Міграцыйная служба таксама масава адмаўляе беларусам, якія жадаюць асталявацца ва Украіне.

У петыцыі падкрэсліваецца, што многія беларусаў, якія мусілі асталявацца ва Украіне, не толькі не з'яўляюцца яе ворагамі, але, наадварот, знайшлі тут прытулак ад пагрозы на радзіме: 

«Тыя з нас, хто свядома абраў дэмакратыю і адстойванне чалавечых каштоўнасцяў замест аўтарытарызму ў нашай краіне, хто звязаў сваю будучыню з еўрапейскай Украінай — павінны быць падтрыманыя і заахвочаныя, а замест гэтага сутыкаюцца з дадатковымі выклікамі і барацьбой з бюракратызмам».

«Мы не просім дадатковых прэферэнцый, не ствараем ніякіх праблем, заўсёды гатовыя да супрацоўніцтва з уладай, спрыяем аднаўленню і станаўленню незалежнай, дэмакратычнай і моцнай краіны. Адзінае, чаго мы просім, — не перашкаджаць нам знаходзіцца на тэрыторыі і ўзаемадзейнічаць з дзяржавай і грамадзянамі Украіны, не атаясамліваючы ўсіх беларусаў з цяперашняй нелегітымнай уладай нашай краіны», — адзначаюць падпісанты.

Каб Уладзімір Зяленскі разгледзеў петыцыю, яна павінна набраць 25 тысяч галасоў.

Каментары1

  • мясцовы2
    26.08.2022
    Нажаль у форме подпісу пад петыцыяй няма поля, дзе можна ўвесьці сумму, якую иы заданаціў ЗСУ

Цяпер чытаюць

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся3

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся

Усе навіны →
Усе навіны

Джон Коўл прыехаў у Мінск3

Хлопец спрабаваў выканаць трук на балконе і атрымаў траўму

Дарога дадому, якая пакуль вядзе праз фронт. У Кіева-Пячэрскай лаўры паказваюць гісторыю Палка Каліноўскага3

«Знаёмы паглядзеў на мяне як на НЛА». Якім Анджэй Пачобут пабачыў Гродна ФОТЫ6

Гродзенскі біскуп сыграў на барабанах на каталіцкім фестывалі моладзі3

Як за дзесяцігоддзе Швецыя амаль закрыла дзверы для мігрантаў9

Расія і Украіна абмяняліся ўдарамі па энергааб’ектах пасля слоў Трампа пра энергетычнае перамір’е9

28‑гадовую ўкраінку з Марыупаля асудзілі ў Мінску за палітыку. Чаму яна прыехала з Польшчы ў Беларусь, няясна4

Анжаліка Борыс: Пачобута паўсюль прымалі як героя10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся3

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць