Свет

Зяленскі: Адносна ўкраінскага грамадзянства для замежных добраахвотнікаў ужо ініцыяваныя заканадаўчыя змены

Пытанне пра ўкранскае грамадзянства для замежнікаў, якія ваююць за Украіну, вырашаецца: ужо ініцыяваныя заканадаўчыя змены. Так прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адказаў на петыцыю, апублікаваную на пачатку чэрвеня. 

У сваім адказе Зяленскі таксама адзначае, што ўжо неаднаразова выдаваў указы пра наданне грамадзянства Украіны замежным добраахвотнікам. 

У петыцыі прапаноўвалася надаваць украінскае грамадзянства замежным добраахвотнікам, у тым ліку беларусам, паводле паскоранай працэдуры. Аўтары звароту нагадвалі, што беларусы, якія трапляюць у палон, не абароненыя міжнароднымі канвенцыямі як ваеннапалонныя, іх абмен немагчымы, а на радзіме ім пагражае крымінальная адказнасць — аж да смяротнага пакарання.

Менш чым за тры месяцы пад петыцыяй падпісаліся больш за 28 тысяч чалавек. Для разгляду і абавязкова адказу прэзідэнта неабходна, каб такіх подпісаў назбіралася 25 тысяч.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве20

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога6

Альфа-Банк выпусціў марожанае. Смак незвычайны2

«Я з паліклінікі, скажыце свой рост і вагу». 18‑гадовы мінчук паверыў медсястры з тэлеграма і вынес з дому 12 тысяч даляраў5

Цэны на нерухомасць б’юць рэкорды. Нават у самым танным абласным цэнтры квадрат ужо за тысячу даляраў8

Ціханоўская і беларуская дэлегацыя ўсклалі кветкі на Майдане, да помнікаў Караткевічу, Жызнеўскаму, Шарамету10

Чаму скандальны маскоўскі дрэсіроўшчык Запашны прыязджаў у Баранавічы3

Рэкордная для мая спёка ў Еўропе. У Лондане +33°C і гэта не мяжа7

Іран заклікаў рыхтавацца да нафты па $200 за бараль пасля ўдараў ЗША2

Віягра можа стаць паратункам і для жанчын — але ў іншай праблеме, лічаць навукоўцы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве20

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць