Свет11

Ва ўкраінскай міфалогіі з'явіўся новы персанаж — Баваўнятка

Яе існаванне выявілі не этнографы і фалькларысты, а вайскоўцы. Бо ўпершыню інфармацыя пра Баваўнятка з'явілася ў твітары такой, здавалася б, няпрофільнай структуры, як Міністэрства абароны Украіны.

«Баваўнятка — жывёла-прывід. Пухнатая і няўрымслівая. Ноччу Баваўнятка ціхенька прыходзіць на базы акупантаў, склады, аэрадромы, нафтаперапрацоўчыя заводы і іншыя месцы, запоўненыя лёгкаўзгаральнымі прадметамі, і пачынае там бавіцца з агнём», — пішуць жартаўнікі-вайскоўцы.

Гэты гумар з гульнёй слоў добра зразумелы і беларусам, бо паходзіць ад украінскага слова «бавовна» (па-беларуску «бавоўна»). 

Паколькі расійскія і вайсковыя, і цывільныя ўлады не надта ахвочыя прызнаваць свае няўдачы на вайне, то іх афіцыйная тэрміналогія поўніцца шматлікімі эўфемізмамі. Сярод іх — слова «хлопóк» для пазначэння выбуху. А паколькі яно толькі націскам адрозніваецца ад слова «хлóпок» у значэнні «бавоўна», і аўтаматычныя перакладчыкі часта так і перакладаюць, то з-за гэтага ўкраінцы часта і завуць гэтыя «хлопки» «бавовнами». У сувязі з гэтым новы жартоўны персанаж мае ўсе шанцы прыжыцца і стаць сапраўды народным.

Каментары1

  • Ляпас
    01.01.2023
    Забавная зверушка.

Цяпер чытаюць

Слесар з Оршы бегаў ад войска на радзіме, каб пасля памерці за Пуціна. Перад адпраўкай на забой для яго закацілі дыскатэку з афрыканцамі11

Слесар з Оршы бегаў ад войска на радзіме, каб пасля памерці за Пуціна. Перад адпраўкай на забой для яго закацілі дыскатэку з афрыканцамі

Усе навіны →
Усе навіны

Мост цераз Свіслач каля плошчы Перамогі закрылі на рэканструкцыю2

МНС папярэдзіла беларусаў пра навальніцы і штармавы вецер у панядзелак

Як часта трэба расчэсваць валасы?

Ці з’явяцца ў Баранавічах вуліцы Лосіка і газеты Intex-press? Даследчыца — пра «забароненую» памяць горада15

Памёр мовазнаўца і дыпламат Пётра Садоўскі7

Колькі часу трэба, каб знаёмы стаў сапраўдным сябрам? Навукоўцы даюць адказ2

У выніку начнога ўдару па Кіеве загінулі 9 чалавек, 46 параненыя8

Англія выйшла ў чвэрцьфінал, удзесяцёх зламаўшы Мексіку3

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Слесар з Оршы бегаў ад войска на радзіме, каб пасля памерці за Пуціна. Перад адпраўкай на забой для яго закацілі дыскатэку з афрыканцамі11

Слесар з Оршы бегаў ад войска на радзіме, каб пасля памерці за Пуціна. Перад адпраўкай на забой для яго закацілі дыскатэку з афрыканцамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць