Грамадства

Інвестар за $2,8 млн купіў былы будынак Дома друку ў Мінску, каб пабудаваць бізнэс-цэнтр. Што было далей

Мінфін абвясціў пра дэфолт па аблігацыях некалькіх кампаній. Гэтым фірмам не ўдалося выканаць абавязацельствы перад пакупнікамі каштоўных папер. Адна з іх — кампанія «Прываткапітал», якая ў 2020 годзе на аўкцыёне купіла былы будынак Дома друку ў цэнтры Мінска. У фірме тлумачаць праблемы па каштоўных паперах цяжкасцямі, якія ўзніклі з інвестпраектам. Як высветлілася, гарадскія ўлады забралі ў гэтай фірмы права ўласнасці на былы будынак Дома друку. Як паведамляецца, цяпер ідуць судовыя разбіральніцтвы, піша «Зеркало».

Чым займаецца «ПрыватКапітал» і каму належыць

Міністэрства фінансаў паведаміла, што кампанія «ПрыватКапітал» не выканала абавязацельствы па выпушчаных раней аблігацыях. Гэтая фірма існуе з 2015 года. Яна спецыялізуецца на здачы ў наём уласнай і арандаванай маёмасці. Першапачаткова кампанія была заснаваная літоўскай структурай, потым належала грамадзянам Беларусі, потым — бізнэсоўцу Дзмітрыю Пярову.

Чаму паўсталі праблемы з аблігацыямі і прычым тут былы будынак Дома друку

У «ПрыватКапітал» тлумачаць, што праблемы па каштоўных паперах паўсталі з-за складанасцяў з інвестпраектам па рэканструкцыі будынка. Гаворка ідзе пра будынак каля станцыі метро «Акадэмія навук» у Мінску на праспекце Незалежнасці, які раней належаў Дому друку. На пачатку 2020 года «ПрыватКапітал» на аўкцыёне ў Мінскім гарадскім цэнтры нерухомасці выкупіў будынак за 6,22 млн рублёў. Гэта было роўна амаль 2,8 млн даляраў па актуальным курсе на той момант.

Будынак на праспекце Незалежнасці, 79, які з'яўляецца помнікам архітэктуры, выстаўляўся на таргі трэці раз з паніжаным на 50% коштам. З улікам гэтага пачатковая цана на сённяшніх таргах была 3 млн 527 тысяч 964 рубля 16 капеек. Падчас аўкцыёну ў Мінскім гарадскім цэнтры нерухомасці яна вырасла да фінальных 6,22 млн рублёў, што эквівалентна амаль 2,8 млн даляраў па актуальным курсе.

Функцыянальнае прызначэнне будынка пры продажы на аўкцыёне было пазначанае як адміністрацыйна-дзелавое. Гэта значыць, пакупнік, «ПрыватКапітал», павінен быў зрабіць на гэтым месцы бізнэс-цэнтр. Агульная плошча чатырохпавярховага будынка — 3558,6 «квадрата», плошча зямельнага ўчастка — 0,1711 га.

Пад будаўніцтва бізнес-цэнтра «ПрыватКапітал» размясціў аблігацыі. Па адным з выпускаў у жніўні трэба было рабіць выплаты, але ў кампаніі ўзніклі цяжкасці.

У «ПрыватКапітале» удакладняюць, што атрыманыя ад продажу каштоўных папер грошы накіравалі на аплату аб'екта нерухомасці. Як паведамляецца, інвестар павінен быў на працягу двух гадоў распрацаваць і зацвердзіць праектную дакументацыю па рэканструкцыі будынка.

«Нашай арганізацыяй былі затрачаныя значныя рэсурсы на рэалізацыю гэтага аб'екта ў адпаведнасці з умовамі аўкцыёну і патрабаваннямі заканадаўства, — адзначаюць у «ПрыватКапітале», тлумачачы, чаму з'явіліся праблемы з выплатамі па каштоўных паперах. — Аднак у працэсе двухгадовай працы па рэалізацыі аб'екта нерухомасці высветлілася пра немагчымасць яго рэалізацыі. Камунальнае ўнітарнае прадпрыемства «Мінскі гарадскі цэнтр нерухомасці» ў аднабаковым парадку зарэгістравала вяртанне права ўласнасці на аб'ект нерухомасці, чым пазбавіла магчымасці на далейшую рэалізацыю праекта. Цяпер гэты факт абскарджваецца».

Судовыя разбіральніцтвы

У «ПрыватКапітале» паведамляюць, што цяпер кампанія «знаходзіцца ў стадыі судовых разглядаў па вяртанні раней пералічаных грашовых сродкаў ад продажу аблігацый». Фірма разлічвае атрымаць гэтыя грошы і накіраваць на выплату абавязацельстваў па аблігацыях.

У Эканамічным судзе Мінска на 19 верасня прызначанае судовае пасяджэнне паводле іску «ПрыватКапітала» да Мінскага гарадскога цэнтра нерухомасці, паведамляецца на сайце Вярхоўнага суда. Прадмет спрэчкі — пазадагаворныя абавязацельствы, абавязацельствы з прычыны пазападстаўнага ўзбагачэння, а таксама аб вяртанні беспадстаўна набытай або ашчаджанай маёмасці.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць31

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Усе навіны →
Усе навіны

Каверын: У мяне расце дачка, і я хацеў бы, каб яна жыла, хутчэй, у тым свеце, які ўяўляюць сабе ідэальным феміністкі36

Многія беларусы страцяць магчымасць ехаць на працу ў Літву. Вось што зменіцца з лістапада34

Сям'я з Мазыра збірае $2,9 мільёна, каб выратаваць сына4

«Калі мне было два гады, сваякі павезлі мяне ў Беларусь». Праз сацсеткі дзяўчына адшукала бацьку-расіяніна — але скончылася гісторыя сумна23

Памёр Генадзь Шэпелеў11

Ва Украіне амаль скончыліся ракеты для F-16, якімі збіваюць рэактыўныя дроны

Apple прэзентавала першы складны айфон14

Трамп паабяцаў па 5 тысяч даляраў кожнаму паўналетняму амерыканцу, калі рэспубліканцы захаваюць кантроль над Кангрэсам29

Штучны інтэлект рашыў задачу Наўе—Стокса, якую людзі не маглі разгадаць 90 гадоў. Гісторыя, аднак, абярнулася скандалам15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць31

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць