Як пачысціць тэлеграм-боты, каб не засталося ніякіх слядоў ВІДЭА
Нядаўна стала вядомая ўразлівасць Telegram — можна даказаць, што вы скарысталі бота, нават калі вы ўжо даўно ім не карысталіся. «Кіберпартызаны» прапануюць рашэнне гэтай праблемы.

Калі коратка, то праблема ў наступным: што б вы ні рабілі з ботам, стандартныя кліенты Telegram паказваюць, што вы ім карысталіся. Гэта стала падставай для завядзення шматлікіх справаў супраць пратэстоўцаў і людзей, якія рэгістраваліся ў плане «Перамога».
Да таго ж, боты, якімі вы некалі карысталіся, заўжды паказваюцца ў пошуку. І калі ўвесці ў пошукавы радок слова bot, то вы пабачыце ўсіх ботаў, у якія вы некалі пісалі. А ўсе выдаленыя і заблакаваныя боты можна пабачыць па шляху «Налады > Прыватнасць і бяспека > Заблакіраваныя карыстальнікі». Іх жа пабачаць і сілавікі ў выпадку затрымання.

Складанасць яшчэ і ў тым, што гэтая магчымасць яўна не апісаная ў API самога Telegram. Але «Кіберпартызаны» вынайшлі рашэнне праблемы, хоць і не ідэальнае. Каб выдаліць усіх ботаў, зрабіце наступнае (інструкцыя працуе найлепш для камп'ютарнай версіі Telegram, відэа-інструкцыя напрыканцы артыкулу):
1. Разблакуйце ў чорным спісе ўсіх ботаў.

2. Увядзіце слова bot у радку пошуку Telegram.
3. Абярыце бот, які трэба выдаліць назусім. У акне дыялогу з ім націсніце тры вертыкальныя кропкі і абярыце «Ачысціць гісторыю».

4. Зноў увядзіце слова bot у радку пошуку Telegram. Націсніце на той жа самы бот правай кнопкай мышы і абярыце «Выдаліць чат».

5. Пачакайце каля сутак. Увесь гэты час не шукайце ботаў у радку пошуку! Пасля гэтага робат павінен канчаткова выдаліцца.
Ёсць нюанс: гэтага можа не адбыцца. Калі спроба правалілася, паўтарыце ўсе пункты нанова — «Кіберпартызаны» кажуць, што праз пару спробаў гэта дакладна атрымаецца.
Удакладненне для Android: калі вы выдаляеце дыялог з ботам на тэлефоне, бот з'яўляецца ў вашым чорным спісе. Разблакуйце адтуль усіх ботаў пасля выдалення. Яны знаходзяцца па шляху: «Налады > Прыватнасць і бяспека > Заблакаваныя карыстальнікі».
Заўвага для iOS: там выдаленне працуе дрэнна. Уладальнікам тэхнікі Apple лепш выдаляць ботаў праз вэб-версію Telegram (https://telegram.org/dl/webk). Але замест «Ачысціць гісторыю» адразу выбірайце «Выдаліць чат».
У далейшым не абірайце пункт «Спыніць і заблакаваць бота» (гэта стандартнае дзеянне, калі вы проста выдзяляеце бот і спрабуеце яго выдаліць). Замест гэтага дзейнічайце па прыведзенай вышэй інструкцыі.
Відэа-інструкцыя
Мы запыталіся іншых экспертаў і ініцыятывы, якія займаюцца кібербяспекай: больш надзейнай і простай інструкцыі яны не вынайшлі, а Telegram даволі доўгі час ігнаруе праблему.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬЧытайце яшчэ:
Як правільна чысціць свой акаўнт у Instagram, каб засцерагчы сябе. Падрабязны гайд
Распавядаем, як сілавікі знаходзяць стваральнікаў стыкераў у Telegram
Месенджары: якія з іх сапраўды бяспечныя і чым Viber лепшы за Telegram
-
Навуковец распавёў пра геалагічныя загадкі Беларусі: ртуць з зямлі і кратар ад падзення метэарыта, які знішчыў усё жывое ў радыусе тысяч кіламетраў
-
Фальсіфікацыі ў даследаваннях хваробы Альцгеймера. Як вынікі прывялі не туды
-
Беларускія вучоныя пахваліліся папяровымі кубачкамі, вырабленымі па новай тэхналогіі. Такія то рабілі даўно, але нашы дадалі іншае рэчыва
Каментары
Нажаль, тэлеграм больш дзіравы, чым мы прывыклі думаць
Но забавно, как людям втирали, мол это все в фейковые боты пишут, так и находят. Такое тоже могло быть, но львиная доля тех у кого проверили телегу после задержания и нашли след.
И ещё в статье не мешало бы отдельно подчеркнуть, что в самом конце после удаления бота его опять нужно из ЧС удалить.