Грамадства11

Беларускія кардыяхірургі правялі ўнікальную аперацыю. У сэрца 8-гадоваму хлопчыку імплантавалі штучны жалудачак

У РНПЦ дзіцячай хірургіі ўпершыню праведзеная аперацыя па імплантацыі штучнага жалудачка хлопчыку 8 гадоў.

Як распавёў дырэктар РНПЦ дзіцячай хірургіі Канстанцін Драздоўскі, Дзіма знаходзіўся ў лісце чакання на перасадку сэрца, аднак яго стан рэзка пагоршыўся. На жаль, пры дыягназе дылятацыйная кардыяміяпатыя і з вагой 17 кг, а таксама іншымі ўскладненнямі, якія дыягнаставалі ў дзіцяці спецыялісты цэнтра, правесці аперацыю па перасадцы донарскага органа было немагчыма.

Паводле дактароў, заставаўся адзіны шанец — імплантацыя штучнага жалудачка сэрца.

 Узначаліў аперацыйную брыгаду галоўны пазаштатны дзіцячы кардыяхірург Мінздароўя Рэспублікі Беларусь, урач вышэйшай катэгорыі, кандыдат медыцынскіх навук Канстанцін Драздоўскі, асіставаў яму вядомы кардыяхірург з Турцыі прафесар Уміт Керван.

На сённяшні момант гэта адна з самых паспяховых і ўнікальных аперацый аднаму з самых маленькіх пацыентаў у Еўропе.

Нягледзячы на ўсе складанасці правядзення аператыўнага ўмяшання, постаперацыйны перыяд праходзіць спакойна.

Сёння хлопца і яго маму наведаў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч. Ён паразмаўляў з маленькім пацыентам і яго маці і падарыў хлопчыку набор вітамінных комплексаў, гематаген і машынку на пульце кіравання.

Каментары1

  • Даўбешка
    13.09.2022
    Дзякуй Богу, што не збеглі з Беларусі, такія кадры могуць уладкавацца хоць куды.

Цяпер чытаюць

Бабарыка: Не могуць здымацца санкцыі з прадпрыемстваў і людзей, задзейнічаных у вайне. Выпусціце палітвязняў цаной забойства ўкраінцаў?4

Бабарыка: Не могуць здымацца санкцыі з прадпрыемстваў і людзей, задзейнічаных у вайне. Выпусціце палітвязняў цаной забойства ўкраінцаў?

Усе навіны →
Усе навіны

18‑гадовы беларускі галкіпер у Канадзе ўчыніў бойку з візаві суперніка3

У Латвіі наракаюць, што Мінск захапіў іх радыёчастату — цяпер там круцяць прапаганду24

Суд пастанавіў вярнуць маці дзяцей, якія былі вывезеныя бацькам у Луганск

У Мінскім заапарку прачнулася пара мядзведзяў і вядуць актыўнае жыццё

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?21

Мужчына прачнуўся з сіняй скурай і тэрмінова паляцеў у бальніцу10

Мінскія тралейбусы павінны перастаць біцца токам1

Калі ў 1979‑м «Каласы пад сярпом тваім» выйшлі па-руску накладам 100 тысяч асобнікаў, імі гандлявалі мінскія таксісты. Настолькі папулярны быў Караткевіч1

Былы вядучы АНТ схадзіў у масоўку польскага «Хто хоча стаць мільянерам» і распавёў пра ганарар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка: Не могуць здымацца санкцыі з прадпрыемстваў і людзей, задзейнічаных у вайне. Выпусціце палітвязняў цаной забойства ўкраінцаў?4

Бабарыка: Не могуць здымацца санкцыі з прадпрыемстваў і людзей, задзейнічаных у вайне. Выпусціце палітвязняў цаной забойства ўкраінцаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць