Грамадства11

Выказваўся ў бок расійскіх вайскоўцаў. Што вядома пра новыя палітычныя справы ў Гомелі

На праўладных тэлеграм-каналах з'явіліся публікацыі пра два новыя затрыманні па палітычна матываваных справах, звяртае ўвагу «Флагшток».

Аляксандр Прахарэнка і Ягор Рачкоўскі

Жыхара Гомеля Аляксандра Прахарэнку жорстка затрымаў АМАП. Як вынікае з апублікаванай інфармацыі, мужчыну вінавацяць паводле двух крымінальных артыкулаў: 130 (распальванне варожасці) і 391 (абраза суддзі). У пакаянным відэа Аляксандр сказаў, што нецэнзурна выказваўся ў бок расійскіх вайскоўцаў.

Гэта сілавікі расцэньваюць як распальванне варожасці, і ў той жа час займаюцца гэтым самі. Аляксандра, які прадставіўся інжынерам па тэхніцы бяспекі РНПЦ, у публікацыі назвалі «гандляром футрамі» і апублікавалі адпаведныя здымкі. У допісе адзначылі, што затрыманы двойчы на год «ездзіў на Мальдзівы» і мае «асабнякі» і аўтамабіль Tesla за 115 тысяч даляраў.

За каментарыі ў тэлеграм-чаце, пакінутыя яшчэ ў 2020 годзе, затрыманы беларускамоўны гамяльчук Ягор Рачкоўскі. Вядома, што раней ён працаваў эканамістам на прадпрыемстве «Малочныя прадукты». Мяркуючы па допісе на праўладным ТГ-канале, 39-гадовага мужчыну таксама вінавацяць у «распальванні варожасці» ў дачыненні да міліцыянтаў і абразе прадстаўнікоў улады.

Таксама раней паведамлялася пра затрыманне журналіста Яўгена Меркіса. Яму выставілі абвінавачанне паводле крымінальнага артыкула 361-4, які прадугледжвае зняволенне ад 2 да 6 гадоў.

А 16 верасня зноў затрымалі праваабаронцу з Мазыра Уладзіміра Целепуна. Яго выклікалі ў мясцовы РУУС, але адтуль ён не выйшаў. Вядома, што праваабаронцу выклікалі для «падпісання выпраўленых адміністрацыйных пратаколаў».

Каментары1

  • Nord
    20.09.2022
    лукашэнаўския акупанты ўсё ніяк ненапьюцца беларускай крыві.Людажэры

«Тэлефануйце дзецям, прасіце вярнуцца ў Беларусь». Беларусы на мяжы сутыкнуліся з новай праверкай26

«Тэлефануйце дзецям, прасіце вярнуцца ў Беларусь». Беларусы на мяжы сутыкнуліся з новай праверкай

Усе навіны →
Усе навіны

Сілавікі затрымалі грамадзяніна Ізраіля за 18 каментароў пра Лукашэнку і сакратара Рады бяспекі12

Экс-кіраўніку страйкама «Нафтана» Вользе Брыцікавай дадалі тры гады калоніі5

У Слуцку шлагбаум прапароў салон аўтобуса

Ціханоўская расказала пра свае планы на выбары-202554

У Каменным Логу згарэла фура

Рэвалюцыя ў тэхналогіі «захоп руху» хутка зменіць свет гульняў, фітнесу і медыцыны1

Дзе ў Беларусі часцей жэняцца, а дзе часцей разводзяцца

Гіркін перадаў ліст з калоніі. Назваў сітуацыю на фронце правальнай для Расіі, прагназуе ўцягванне Беларусі ў вайну27

Прэзідэнт Беларускай асацыяцыі адвакатаў правоў чалавека Марыя Колесава-Гудзіліна раптоўна пакінула арганізацыю9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тэлефануйце дзецям, прасіце вярнуцца ў Беларусь». Беларусы на мяжы сутыкнуліся з новай праверкай26

«Тэлефануйце дзецям, прасіце вярнуцца ў Беларусь». Беларусы на мяжы сутыкнуліся з новай праверкай

Галоўнае
Усе навіны →