Усяго патроху22

У Лідзе выйшаў першы навучальны дапаможнік па стэнаграфіі на беларускай мове

«Выдавецкі дом ТБМ» у Лідзе (Гродзенская вобласць) сумесна з Гродзенскім дзяржуніверсітэтам імя Янкі Купалы і Лідскім каледжам выдаў першы навучальны дапаможнік па стэнаграфіі на беларускай мове.

Ён падрыхтаваны галоўным рэдактарам газеты рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» Станіславам Суднікам.

У 224‑старонкавай кнізе падаецца беларуская стэнаграфія (хуткапіс асаблівымі знакамі, такімі кароткімі, што імі можна запісаць жывую мову),

распрацаваная аўтарам з улікам сістэмы расійскага навукоўца Мікалая Сакалова, якая складае аснову адзінай сістэмы стэнаграфіі СССР і многіх славянскіх сістэмаў, у тым ліку рускамоўнай сістэмы стэнаграфіі Беларусі. Акрамя таго, аўтар выкарыстаў вопыт сучасных расійскай і польскай сістэм хуткапісу, а таксама свой уласны шматгадовы досвед выкладання розных сістэм стэнаграфіі ў шэрагу навучальных устаноў, у тым ліку ў Лідскім каледжы.

Ва ўступе адзначаецца, што штуршком для стварэння дапаможніка была нарада на кафедры беларускага і тэарэтычнага мовазнаўства Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта, якая адбылася пад старшынствам доктара філалагічных навук прафесара Паўла Сцяцко на пачатку 2004 года. Удзельнікі нарады заявілі пра неабходнасць існавання і актуальнасць беларускай сістэмы стэнаграфіі, без якой беларуская лінгвістыка з’яўляецца няпоўнай.

У інтэрв’ю БелаПАН Суднік паведаміў, што пры падрыхтоўцы кнігі імкнуўся як мага больш ашчадна падысці да сістэмы Сакалова і напоўніцу ўлічыць асаблівасці беларускай лінгвістыкі. Паводле яго слоў, выпрацаваная сістэма на працягу трох год праходзіла апрабацыю у Лідскім каледжы, пасля чаго была пацверджана яе завершанасць і лагічнасць.

У раздзел «Тэксты для стэнаграфавання» аўтар уключыў урыўкі з твораў Святланы Алексіевіч, Уладзіміра Караткевіча, Васіля Быкава, Рыгора Барадуліна, Віктара Казько, Адама Мальдзіса, Кастуся Тарасава.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Бабарыка: Не могуць здымацца санкцыі з прадпрыемстваў і людзей, задзейнічаных у вайне. Выпусціце палітвязняў цаной забойства ўкраінцаў?7

Бабарыка: Не могуць здымацца санкцыі з прадпрыемстваў і людзей, задзейнічаных у вайне. Выпусціце палітвязняў цаной забойства ўкраінцаў?

Усе навіны →
Усе навіны

Латушка: Мельнікава тэлефанавала мне ноччу і плакала35

18‑гадовы беларускі галкіпер у Канадзе ўчыніў бойку з візаві суперніка3

У Латвіі наракаюць, што Мінск захапіў іх радыёчастату — цяпер там круцяць прапаганду24

Суд пастанавіў вярнуць маці дзяцей, якія былі вывезеныя бацькам у Луганск

У Мінскім заапарку прачнулася пара мядзведзяў і вядуць актыўнае жыццё

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?21

Мужчына прачнуўся з сіняй скурай і тэрмінова паляцеў у бальніцу10

Мінскія тралейбусы павінны перастаць біцца токам1

Калі ў 1979‑м «Каласы пад сярпом тваім» выйшлі па-руску накладам 100 тысяч асобнікаў, імі гандлявалі мінскія таксісты. Настолькі папулярны быў Караткевіч1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка: Не могуць здымацца санкцыі з прадпрыемстваў і людзей, задзейнічаных у вайне. Выпусціце палітвязняў цаной забойства ўкраінцаў?7

Бабарыка: Не могуць здымацца санкцыі з прадпрыемстваў і людзей, задзейнічаных у вайне. Выпусціце палітвязняў цаной забойства ўкраінцаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць