Эксгумацыя целаў загінулых пад Ізюмам на Харкаўшчыне
Сярод задакументаваных камісіяй ваенных злачынстваў расіян супраць украінцаў — пакаранні смерцю, катаванні, сэксуальны гвалт і злачынствы супраць дзяцей, маштабныя абстрэлы і бамбаванні населеных пунктаў.
Следчая камісія ААН была створана Радай па правах чалавека ў сакавіку, неўзабаве пасля расійскага ўварвання ва Украіну. Па словах Мёсэ, група ААН пабывала ў 27 населеных пунктах, паразмаўляла з 150 ахвярамі і відавочцамі ды праінспектавала месцы ўтрымання палонных на вызваленых ад акупацыі тэрыторыях.
«Грунтуючыся на сабраных доказах, Камісія прыйшла да высновы, што ва Украіне былі здзейсненыя ваенныя злачынствы», — сказаў Месе.
Усяго з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну Нацыянальная паліцыя Украіны зарэгістравала больш за 34 тысячы крымінальных спраў па факце ўчынення ваенных злачынстваў.





