Усяго патроху44

Грыбная ліхаманка. Беларусы дзеляцца ўраджаем за выходныя — зайздросныя ФОТЫ

Гарачы асенні сезон грыбоў у Беларусі, падобна, дасягнуў свайго апагея. У мінулыя выходныя прафесіяналы і аматары кінуліся ў лясы дзеля «ціхага палявання» — і нездарма: ураджай беларускіх грыбнікоў за апошні ўікенд уражвае.

Фота тут і далей: сацсеткі

Справаздачы з лясоў мы праглядзелі ў тэматычных суполках і щ сацсетках. Захапляльныя фотаздымкі прылятаюць з розных рэгіёнаў краіны.

«Белых больш, чым у пачатку тыдня. Атрымалася знайсці 19 штук, таксама трапляюцца падбярозавікі і адзінкавыя чырвонагаловікі, шмат маслякоў, але бралі толькі для разнастайнасці», — піша грыбнік аб выніках суботняга паходу ў лес Вілейскага раёну.

Пра тое, што маслякоў шмат, сведчаць і іншыя грыбнікі. Напрыклад, такі ўраджай сабраў мужчына ў лясах паміж Івацэвічамі і Белазёрскам.

«Грыбы ёсць! — піша іншы, ён разам з сям’ёй адправіўся ў бок Бабруйску. — Дзве гадзіны ў чатыры рукі, усе апенькі знаходзіліся ў старых выразках. Збіраць было вельмі складана, паколькі грыбы былі ў 80% выпадкаў у гушчы травы і практычна заўсёды былі ёю накрытыя, даводзілася адварочваць кожны куст».

Але ж свежае паветра і разуменне таго, што апенек тут вельмі шмат, узяло сваё — кампаніі грыбнікой на астатнія акалічнасці было ўсё роўна.

«Вынік: 80 літраў апенек і 40 літраў маслякоў з яловай дзялянкі», — дзеліцца мужчына.

І ў Кобрынскім раёне добры рост баравікоў. Жанчына публікуе ў суполцы грыбнікоў прывабныя нядзельныя фотаздымкі.

Яшчэ адна беларуска ўвогуле паехала амаль за 100 км пасля таго, як пабачыла пост пра «грыбалку» ў Ганцавіцкім раёне. Больш за тое, спакусіла на гэтую справу мужа і бацьку.

«Рашэнне было цяжкім, паколькі іх умовай была паездка з начлегам. Кашмар: рана цямнее і позна світае, як выспаць такую доўгую ноч у машыне?! Але любоў да ціхага палявання мацнейшая. Жадаючых аказалася больш, чым грыбоў. Мне засталося няшмат», — дзеліцца жанчына.

Але ж яна сабрала 18 падбярозавікаў, 8 маладзенькіх баравічкоў, пару жменек маслякоў і адзін чырвонагаловік.

А ў Мікашэвічах сям’я ўчора сабрала 28 літраў грыбоў на тым жа месцы, куды яны ездзілі днём раней.

«Сабралі за 3 гадзіны ў 4 нажы. Белых шмат маладых, а вось маслякі ўжо адыходзяць, чарвівасць 50%», — піша грыбніца.

А жыхар Віцебска, які не пабаяўся прагнозу надвор’я і павёз у лес сям’ю, вельмі здзівіў здабычай баравікоў.

Вось яшчэ некалькі зайздросных грыбных кадраў з сацсетак:

Каментары4

  • ў ік
    10.10.2022
    "ўікенд" ?
    а з якой гэта пары гэта слова пішацца з "ў"? і ці не уікЭнд?
  • Сільван
    10.10.2022
    Бедны лес, стаптаны ўвесь. Уяўляю, які жах ахапіў лясных жыхароў ! Цяпер ім усю зіму кашмары сьніцца будуць...
  • Максим Дизайнер
    11.10.2022
    Когда этот ягодно-грибной колхоз закончится?В стране, где 25% территории заср радионуклидами?Лучше бы общаться друг с другом научились, хатаскрайники

Цяпер чытаюць

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Усе навіны →
Усе навіны

Дырэктара «Камунаркі» асудзілі на сем гадоў за карупцыю7

Розніца тэмператур у Беларусі зараз складае 17 градусаў

Муж забіў жонку, а потым выкінуўся з акна4

Самалёт Зяленскага не быў цэллю дрона, паветранае судна знаходзілася на зямлі ў Кішынёве

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць33

За што асудзілі экс-адваката Бабарыкі Дзмітрыя Лаеўскага2

Доктарка паехала ў адпачынак на тры тыдні. Праз некалькі дзён ад яе запатрабавалі вярнуцца праз скаргу пацыента2

Выйшла на свабоду палітзняволеная Ірына Такарчук, маці блогеркі Вольгі Такарчук

Французскі шпіёнскі трылер пра беларускую дыктатуру прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць