Грамадства11

«Супрацоўнікам амерыканскага «Макдональдса» пакуль шанцуе менш». У беларускім «Макдональдсе» стварылі праўладны прафсаюз

У аддзяленні «Макдональдса» ў Маскоўскім раёне Мінска стварылі першасную прафсаюзную арганізацыю. У яе ўвайшлі ажно сем чалавек. У Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі гэта падзею назвалі гістарычнай.

Як паведамляе ФПБ, пяршасная арганізацыя была зарэгістраваная 27 верасня, а сёння, 10 кастрычніка, прадстаўнікі рэстарана атрымалі пасведчанне аб рэгістрацыі.

У сетцы рэстаранаў хуткага харчаванне працуюць каля 2 тысяч чалавек. З іх у прафсаюз уступілі сямёра.

«Галіновы прафсаюз і Мінская гарадская арганізацыя доўгія гады планамерна вядуць працу па стварэнні першасных прафсаюзаў ва ўсіх арганізацыях дзяржаўнай і недзяржаўнай формаў уласнасці. У тым ліку, з «Макдональдсам».

Больш за дзесяць гадоў ішла гэтая праца, доўгая, карпатлівая. І вось, яна прынесла вынікі»,

— заявіў на цырымоніі ўручэння пасведчання старшыня Мінскай гарадской арганізацыі прафсаюзаў работнікаў гандлю Аляксей Кулібаба.

Старшыня Мінскага гарадскога аддзялення прафсаюзаў Аляксандр Шчаковіч пажадаў работнікам «Макдональдса» адчуваць сябе

«часткай вялікай прафсаюзнай сям'і» і заявіў, што прафсаюз дапамагае работнікам ахоўваць свае правы, сочыць, каб усе распісваліся ў дакументах і дапамагае прадпрыемству «ўлівацца ў жыццё горада».

Пры гэтым на прафсаюзных сайце ці то з іроніяй, ці то сур'ёзна адзначылі, што 

«супрацоўнікам амерыканскага «Макдональдса» пакуль шанцуе менш. Работнікі сеткі ў ЗША гадамі патрабуюць стварэння ўласных прафсаюзаў з-за нізкіх заробкаў і цяжкіх умоваў працы, а кіраўніцтва кампаніі загразла ў працоўных спрэчках».

Два гады таму Аляксандр Лукашэнка даручыў стварыць прафсаюзныя ячэйкі на ўсіх прадпрыемствах, у тым ліку прыватных. За адмову ён прапаноўваў ліквідаваць прыватныя кампаніі. У той жа час незалежныя прафсаюзы ў Беларусі ліквідуюцца, некаторыя з іх лідараў зняволеныя і прызнаныя палітвязнямі.

Каментары1

  • Ігнор
    10.10.2022
    Ну і што проста не ўступаць, на пытанне чаму? Няма жадання.

Цяпер чытаюць

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі22

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Па шэдэўры Караваджа пацяклі струмені вады. Праліўны дождж у Фларэнцыі падмачыў рэпутацыю галерэі Уфіцы

10 вызваленых палітвязняў прыедуць сёння ў Варшаву1

Гурт «На-На» стане хэдлайнерам абласных «Дажынак» у Дзяржынску4

Як сур’ёзнае даследаванне мозгу мушкі ператварылася ў інтэрнэт-мем — мадэль яе мозгу навучылі гуляць у Doom і гандляваць крыптавалютай

Андрэй Аляксандраў: За кратамі я ведаў, што беларуская журналістыка працуе, і таму спакойна збіваў паддоны2

Кушнер Пуціну: Вы нам і год назад казалі, што за пару месяцаў зоймеце Данбас26

Лукашэнка заклікаў саджаць больш бульбы9

Трамп прапануе Пуціну бізнэс-здзелкі з ЗША да завяршэння вайны з Украінай7

«За гэта ў турму трэба садзіць». Лукашэнку абурыла, як цярэбяць лён на роднай Шклоўшчыне37

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі22

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць