Усяго патроху77

На польскіх дарожных шыльдах з'явяцца назвы па-беларуску

У гміне Орля (Беластоцкае ваяводзтва Польшчы) будуць дарожныя знакі з дадатковымі назвамі населеных пунктаў на беларускае мове.

Як вядома, беларуская мова мае ў некалькіх гмінах Польшчы (па стану на 1 кастрычніка 2009 году — ужо ў трох) статус дапаможнай.

Варта аднатаваць, што беларуская меншаць у Польшчы мае законную магчымасьць карыстаньня іншымі дадатковым правам. Гэта права на карыстаньне дзьвюхмоўнымі таблічкамі з назвамі вуліц і населеных пунктаў, а таксама фізіяграфічных аб’ектаў. Гэтыя правы не маюць між сабой сувязі і могуць быць увядзеныя асобна.

Пачаць працэдуру атрымання такога права мае рада (заканадаўчы арган) гміны, калі колькасьць жыхароў гміны, прыналежных да меншасьці, не менш за 20%. А нават калі і менш за 20%, яны таксама маюць права звярнуцца да рады гміны з адпаведным запытам. У такім прыпадку за ўвядзенне дадатковых надпісаў на мове меншасьці павінна выказацца большасьць жыхараў пэўнага населенага пункта.

Назвы на мове меншасьці акрэсьліваюцца згодна з правіламі правапісу дадзенай мовы. Дадатковыя назвы, не могуць нагадваць назвы пэрыяду 1933—1945 г., дадзеныя ўладамі Трэцяга рэйха альбо Савецкага Саюзу.

Гміна Орля — першая гміна, у якой будуць выкарыстоўваюцца назвы на беларускае мове. Яшчэ ў адной гміне на тэрыторыі Польшчы выкарыстоўваюцца назвы на літоўскай мове, у адной — на лэмкаўскай, у дзвюх — на кашубскай, у сямнаццаці — на нямецкай мове.

Назвы на мове меншасьці яўляюцца толькі дадатковымі, што азначае, што разьмяшчаюцца пасьля назвы на польскай мове, або пад ёй і не могуць выкарыстоўвацца асобна. Вялікасьць надпісаў на таблічках і іх шрыфт яўляюцца ідэнтычнае для назваў на абодвух мовах.

Каментары7

Цяпер чытаюць

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны29

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы выявілі забойцу пяці мільярдаў марскіх зорак1

Расію асвісталі на адкрыцці Паралімпіяды4

Чаму жанчыны часцей пакутуюць на мігрэнь, а мужчыны — на інфаркты?2

МЗС Азербайджана падзякаваў Беларусі за салідарнасць супраць іранскіх дронаў5

Кляшчы — іх улюбёная ежа. Навукоўцы пацвердзілі эфектыўнасць гэтых птушак у змаганні з небяспечнымі насякомымі7

Беларускія ўдзельнікі прайшлі на адкрыцці Паралімпіяды пад чырвона-зялёным сцягам ФОТАФАКТ32

На польскім аўкцыёне за 700 еўра прадаюць старадаўнюю кнігу з беларускай парафіі. Як такія рарытэты могуць вывозіць за мяжу?10

«У савецкі час амаль зарабіў на «Жыгулі». Пенсіянер расказаў пра свой кветкавы бізнэс

«Белавія» і ГУМ прэзентавалі «самалётныя» вітрыны ФОТЫ11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны29

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць