Вайна33

У Расіі прыхільнікаў мірных перамоў упершыню стала нашмат больш за прыхільнікаў вайны

Расійскі «Левада-цэнтр» апублікаваў вынікі новага замеру грамадскай думкі ў Расіі, прысвечанага стаўленню расіян да вайны ва Украіне. Паводле іх, занепакоенасць украінскімі падзеямі захоўваецца ў Расіі на высокім узроўні, а падтрымка дзеянняў расійскай арміі таксама застаецца высокай. Пры гэтым, аднак, працягвае расці колькасць прыхільнікаў мірных перамоў.

Расійскія мабілізаваныя. Фота: AP

Бягучыя падзеі ва Украіне, паводле звестак «Левада-цэнтра», вельмі турбуюць 58% рэспандэнтаў, 30% — хутчэй турбуюць. Падтрымка ў рознай ступені дзеянняў расійскага войска ва Украіне трымаецца на ўзроўні мінулага месяца — 73%: найбольшы ўзровень падтрымкі сярод старэйшых узроставых груп (75%), найменшы — для маладых рэспандэнтаў (18-24) — 58% апытаных.

Частковую мабілізацыю сярод усіх апытаных падтрымліваюць 56%, не падтрымліваюць — 38%.

Другі месяц запар назіраецца павольны рост колькасці прыхільнікаў мірных перамоў.

Калі ў жніўні за працяг ваенных дзеянняў выступалі 48% апытаных, у верасні — 44%, то ў кастрычніку — 36%. Адпаведна за пачатак перамоў у жніўні выступалі 44%, у верасні — 48%, у кастрычніку — 57%.

Больш за ўсё прыхільнікаў пачатку мірных перамоў прадстаўлена сярод рэспандэнтаў 18-24 гадоў — 68%, за працяг баявых дзеянняў часцей выступаюць рэспандэнты 55 гадоў і старэйшыя — 42%.

Каментары3

  • Паляшук
    30.10.2022
    А што здарылася?) Мірныя перамовы бываюць для сканчэння вайны, а ў рускіх жа няма вайны, а ёсць "спецаперацыя". Таму без папярэдніх умоваў ванькі go home на, як мінімум, лінію фронту да 24.02, а лепей за межы 1991 года. І прыбраць за сабой іхтамнетаў у пакеты не забывайце.
  • фцф
    30.10.2022
    мяжой 1991 ужо не абыйдуцца ... І будуць памінаць 2021 год, як райскія часы.
  • Дипломат
    30.10.2022
    Переговоры? О чем? Платите  репарации и сматывайте удочки, валите с территории Украины и Беларуси. 

Цяпер чытаюць

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве1

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Бабруйска выратавалі зайца, які трапіў у пастку ВІДЭА1

У Беларусі стварылі сэрвіс для самотных людзей ды іх блізкіх4

Калумбійскіх «какаінавых бегемотаў» гатовыя прыняць у Індыі1

У цэнтры Мінска кіроўца «Ламбаргіні» на расійскіх нумарах спрабаваў падрэзаць трамвай. Той аказаўся мацнейшым14

У Аб'яднаным пераходным кабінеце рупяцца пра «візу маладога беларуса». Што гэта такое?13

У «Мінск-Свеце» вароны звілі гняздо проста на вежавым кране і цяпер патрабуюць ад кранаўшчыка «хабар»3

У прэстыжным раёне Лондана з'явілася новая скульптура Бэнксі1

Мама Ксюшы Маісеенкі, якой збіралі грошы на лячэнне ад СМА, запісала відэазварот з просьбай дапамагчы ёй вярнуць дзяцей3

У Магілёве падчас руху загарэўся новы тралейбус1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве1

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць