Улада22

Сідорскі сустракаецца з Пуціным

Візіту прэм’ер‑міністр Беларусі ў Маскву папярэднічала рэзкая атака Лукашэнкі на кіраўніка расійскага ўраду.

Візіту прэм’ер-міністр Беларусі ў Маскву папярэднічала рэзкая атака Лукашэнкі на кіраўніка расійскага ўраду.

Прэм’ер‑міністр Беларусі Сяргей Сідорскі накіраваўся 6 кастрычніка ў Маскву для правядзення перамоў са сваім расійскім калегам Уладзімірам Пуціным.

Дамоўленасць пра сустрэчу была дасягнута 1 верасня ў Польшчы, дзе Сідорскі і Пуцін удзельнічалі ў мерапрыемствах з нагоды 70‑годдзя пачатку Другой сусветнай вайны. «Мы дамовіліся абмеркаваць кола праблем, якія наспелі ў эканоміцы, у мэтах развіцця тых пытанняў, якія абмяркоўваліся на апошнім саюзным Саўміне 28 мая ў Мінску, і даручэнняў, якія даў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пасля сустрэчы з прэзідэнтам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым», — паведаміў тады Сідорскі журналістам.

Як паведаміў прэс‑сакратар беларускага прэм’ера Аляксандр Цімашэнка, візіт Сяргея Сідорскага ў Маскву носіць працоўны характар. Кіраўнікі ўрадаў абмяркуюць актуальныя пытанні двухбаковага гандлёва‑эканамічнага супрацоўніцтва.

Афіцыйны парадак дня не паведамляецца, аднак ёсць усе падставы лічыць, што ў ліку пытанняў для абмеркавання будуць цана на газ і выдзяленне Беларусі крэдыту.

Напярэдадні, 5 кастрычніка, віцэ‑прэм’ер урада Расіі, міністр фінансаў Аляксей Кудрын заявіў журналістам, што Расія не дасць Беларусі апошні транш крэдыту ў памеры 500 млн. долараў. «Пакуль мы не разглядаем працяг крэдыту Беларусі (апошні транш на 500 млн. долараў з заяўленага раней стабілізацыйнага крэдыту ў 2 млрд. долараў). На двухбаковай аснове не выдзелім», — дадаў Кудрын.

У той жа дзень міністр фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец паведаміў, што Беларусь працягне перамовы з Расіяй аб атрыманні траншу крэдыту на 500 млн. долараў. «Вы, напэўна, ведаеце, што міністр фінансаў Расіі Аляксей Кудрын прапанаваў гэты крэдыт атрымаць з антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС. Тэарэтычна гэта магчыма рэалізаваць, але на сённяшні дзень гэты фонд яшчэ не працуе», — патлумачыў Харкавец.

Што датычыць кошту газу, то, паводле слоў Харкаўца, праект бюджэту Беларусі на 2010 год сфарміраваны зыходзячы з прагнозу сярэднегадавой цаны на газ у памеры 166 долараў за тысячу кубаметраў (зараз — 115 долараў).

У самім «Газпроме» называлі іншую лічбу — 200 долараў. Пра гэта, у прыватнасці, гаварылася ў чэрвені на гадавым сходзе акцыянераў кампаніі.

«Газпром» таксама патрабуе, каб да канца года Беларусь ліквідавала запазычанасць за газ. 7 верасня на сустрэчы з прэзідэнтам Дзмітрыем Мядзведзевым кіраўнік «Газпрома» Аляксей Мілер паведаміў, што запазычанасць Беларусі — каля 200 млн. долараў — сфармавалася ў пачатку 2009 года. Паводле слоў Мілера, часткова яна была пагашана ў жніўні, але ўсё яшчэ застаецца «вельмі значнай».

БелаПАН

Каментары2

Цяпер чытаюць

Польская паліцыя падчас расследавання забойства расійскага мастака затрымала двух беларусаў2

Польская паліцыя падчас расследавання забойства расійскага мастака затрымала двух беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што пасля Ірана засяродзіцца на вайне ва Украіне6

У Беларусі ёсць гарадскі пасёлак, дзе за год не было ніводнага вяселля

Замест банкету — турнір змешаных адзінаборстваў. Як Трамп адзначыў 80‑годдзе6

Ці ёсць сярод сілавікоў у турмах і калоніях добрыя людзі? Адказвае Лосік4

У Беларусі забаронена працаваць яшчэ аднаму вядомаму трэнеру, хоць ён нібыта і не ў чорных спісах. Чым правініўся?1

Што скончыцца раней: вайна ці Пуцін? Прагнозы заходніх аналітыкаў17

Глядзіце, як змялеў Мухавец пасля веснавой сушы на Берасцейшчыне ФОТЫ4

Пад Полацкам мужчына чатыры дні таму пайшоў на падводную рыбалку і знік

Mark Formelle прадэманстраваў будучыя калекцыі і зноў трапіў у скандал2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польская паліцыя падчас расследавання забойства расійскага мастака затрымала двух беларусаў2

Польская паліцыя падчас расследавання забойства расійскага мастака затрымала двух беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць