Культура1313

З рэквізітараў у рэжысёры

Два дэбютанты знялі геніяльны фільм без усялякіх грошай.

Два дэбютанты знялі геніяльны фільм без усялякіх грошай.

У краіне нечакана з’явіліся новыя кінатворцы — Ігар Асмалоўскі і Сяргей Сямёнаў. Іхні фільм «Правінцыяль» вылучаецца дасціпнасцю і майстэрствам.

Гераіня кароткаметражнай стужкі, прыгажуня Аксана, марыць з’ехаць з беларускай правінцыі ды лістуецца з заможным немцам. Але ў вёсцы ў яе ёсць яшчэ два жаніхі, што прыводзіць да непаразуменняў і марных надзеяў. У фільме — яскравыя характары, трапныя мізансцэны, лірычна‑бадзёрая музыка і гнюсны тэлефон‑правакатар.

Прадзюсэру фільма Сяргею Сямёнаву — 40 гадоў, рэжысёру Ігару Асмалоўскаму — 49. Гэта іх першы фільм. Абодва яны — менчукі. Сяргей працаваў у рэкламе, Ігар быў таксістам, фатографам, бізнэсоўцам. Таксама паспеў напісаць дзве кнігі — «дэтэктыў з іроніяй» «Эктамія» і фантастыку «ЦК».

Але кінематограф зачараваў. Працуючы на «Беларусьфільме» мастакамі па рэквізіце, сённяшнія дэбютанты набіраліся досведу.

А сваю стужку ўвасобіць дапамог фінансавы крызіс. Ён падкасіў расійскія кампаніі, што атабарыліся на «Беларусьфільме». Рэквізітары часова апынуліся вольныя.

Ігар Асмалоўскі стаўся рэжысёрам, Сяргей Сямёнаў адказваў за арганізацыйныя моманты.

«Мы запрасілі акцёраў і шчыра сказалі, што ў нас няма грошай, каб ім заплаціць», — кажа Сяргей. Але акцёрам — Алесі Прохаравай, Валеру Зяленскаму, Ганне Кісель, Віктару Метыку — вельмі спадабаўся сцэнар. Герояў сваіх яны ўвасобілі з душою. Грае кожны жэст.

А вось жыхары вёскі Прыборкі, што ля Жодзіна, доўга не верылі, што ў іх здымаецца сапраўдны фільм. Толькі потым і яны далучыліся да феерычных харавых спеваў у кадры. А бацьку нявесты, па сюжэце — п’яніцу, зухавата сыграў мясцовы электрык, які тры гады як закадзіраваўся.

Рэквізіт знаходзілі на месцы, адзенне бралі са свайго гардэроба. Камеру далі знаёмыя рэкламісты.

Падчас здымак незнарок быў затоплены трактар, што ўвайшло ў кадр. («Тапельца» потым доўга выцягвалі з вады.) Нямецкую правінцыю таксама адшукалі ў Беларусі — у пасёлку Валяр’янава пад Мінскам, дзе жывуць сталічныя багатыры.

Дзяржаўныя тэлеканалы, якім прапанавалі дыск са стужкай, абышлі фільм маўчаннем. Няма дажынак, гламуру, чырвона‑зялёных сцягоў. «Нефармат». Іранічна‑сумная праўда жыцця.

Нягледзячы на нулявы бюджэт і палявыя ўмовы здымак — а мо, і дзякуючы ім, — карціна атрымалася непасрэднаю, жывой і смешнаю. Рэжысёр Андрэй Кудзіненка з захапленнем прызнаўся, што «даўно такога не бачыў», і дадаў: «Мы павінны ў іх вучыцца».

Першы паказ адбыўся 3 кастрычніка ў Мінскай галерэі Шчамялёва. Творцы шукаюць спонсараў для наступных стужак.

Андрэй Расінскі

Правінцыяль (Провинциаль)

Беларусь, 2009, каляровы, 30 хв.
Рэжысёр: Ігар Асмалоўскі
Прадзюсэр: Сяргей Сямёнаў
Аператар: Аляксандр Мароз
Ролі выконваюць: Алеся Прохарава, Валер Зяленскі, Ганна Кісель, Ганна Кошаль, Андрэй Шавель, Віктар Метык.

Каментары13

Цяпер чытаюць

«Праца прапагандыстаў наўрад ці чысцейшая за нашу». Экс-палітвязні адкрылі ў Варшаве свой клінінг — як пайшло?2

«Праца прапагандыстаў наўрад ці чысцейшая за нашу». Экс-палітвязні адкрылі ў Варшаве свой клінінг — як пайшло?

Усе навіны →
Усе навіны

«Давераная асоба Макрона, якая прыедзе ў Мінск», аказалася адстаўным паслом, што пабывае на «Мінскім дыялогу»21

Казулю забралі на лячэнне, яка адсялілі ў асобны вальер. Што змянілася ў «Дукорскім маёнтку» пасля скандалу

У Аўстрыі працягваюцца пошукі 19‑гадовага беларуса: паведамленне пра тое, што яго знайшлі, выявілася памылкай1

Дзіўна заплямлены Гігін сфатаграфаваўся з удзельніцамі вернападданага аўтапрабегу27

«Санта Брэмар» хоча адсудзіць правы на брэнд у вядомага расійскага вытворцы, якога прызналі экстрэмісцкім за падтрымку УСУ3

У гістарычным цэнтры Мінска выставілі на продаж памяшканне з рэстаранам Burger King1

Амерыканскаму ўласніку парку «Сула», выхадцу з Беларусі, прадалі будынкі былога яўрэйскага гета ў Навагрудку15

Добраахвотнік Лахвіч пацвердзіў, што запісаў «пакаяннае» відэа паголеным налыса пасля сустрэчы з Батуліным16

Губернатар Прыморскага краю РФ расказаў, што там з будаўніцтвам беларускага порта3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Праца прапагандыстаў наўрад ці чысцейшая за нашу». Экс-палітвязні адкрылі ў Варшаве свой клінінг — як пайшло?2

«Праца прапагандыстаў наўрад ці чысцейшая за нашу». Экс-палітвязні адкрылі ў Варшаве свой клінінг — як пайшло?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць