Улада

Высяленне «Новага жыцця»

Гаспадарчы суд Мінска прыняў рашэнне аб высяленні царквы «Новае жыццё» з будынка па вуліцы Кавалёва, 72.

7 кастрычніка суддзя Гаспадарчага суда Мінска Ала Мірошнік прыняла рашэнне аб высялені царквы «Новае жыццё» Рэлігійнага аб’яднання грамадаў хрысціян поўнага Евангелля ў Рэспубліцы Беларусь з будынка па вуліцы Кавалёва, 72.

Пра гэта паведаміў БелаПАН юрыст царквы Сяргей Луканін. Такім чынам, паводле яго слоў, суд задаволіў іск ЖРЭУ Маскоўскага раёна з патрабаваннем аб высяленні царквы з будынка, які яна займае.

Выступаючы на судовым пасяджэнні, Луканін патлумачыў, што вернікі не згодныя з іскам, паколькі грамада не атрымала ад уладаў належную кампенсацыю за будынак царквы, дастатковы для ўзвядзення новага. «Я падкрэсліў, што ў любой краіне лічыцца ненармальнай сітуацыя, пры якой вернікаў без адпаведнай кампенсацыі выганяюць на вуліцы з іх уласнага будынка, тым самым пазбавіўшы магчымасці збірацца для правядзення богаслужэнняў і пакланення Госпаду Ісусу Хрысту», — сказаў юрыст.

Паводле яго слоў, паводле рашэння суда царква абавязана вызваліць будынак па Кавалёва, 72, у самы бліжэйшы час і заплаціць 350 тыс. рублёў за судовыя выдаткі, панесеныя ЖРЭУ Маскоўскага раёна. Суддзя паведаміла, што рашэнне ўвойдзе ў законную сілу, калі абшчына не абскардзіць яго на працягу 15 дзён. Калі ж гэтая пастанова будзе абскарджана і апеляцыйная інстанцыя пакіне яго без змянення, суддзя выдасць загад, на падставе якога вернікі будуць абавязаныя пакінуць будынак царквы, сказаў Луканін.

Ён назваў рашэнне суда «прамым парушэннем правоў уласніка і правоў чалавека», паколькі ў выніку судовых пастаноў царква пазбаўлена сваёй уласнасці і не атрымала належнай кампенсацыі. Апрача таго, паводле яго слоў, вернікі «аказваюцца па‑за законам і выкінутымі на вуліцу». Вось чаму царква мае намер абскардзіць рашэнне Алы Мірошнік у апеляцыйнай інстанцыі Гаспадарчага суда горада Мінска, зазначыў юрыст.

22 жніўня сталічныя ўлады ўручылі прадстаўнікам грамады акт прыёмкі‑перадачы будынка царквы, які вернікі адмовіліся падпісаць. З 24 жніўня яны вядуць у храме бестэрміновае дзённа-ночнае малітоўнае дзяжурства.

Каментары

Цяпер чытаюць

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна7

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Усе навіны →
Усе навіны

На вайне ва Украіне загінуў першы расійскі баец 2008 года нараджэння13

Дзень Расіі: гараць НПЗ у Ніжнякамску, завод каўчуку ў Тальяці і аб'ект у Сімферопалі7

Маск стаў першым трыльянерам у гісторыі7

У другім матчы чэмпіянату свету Паўднёвая Карэя атрымала валявую перамогу над Чэхіяй1

Навукоўцы распрацавалі інструмент для прагназавання часу смерці1

У першым матчы мундыялю-2026 Мексіка перамагла ПАР

У Мексіцы прайшла першая цырымонія адкрыцця чэмпіянату свету па футболе1

«Абвінавачванні застаюцца галаслоўныя». Мамаева адказала Зазулінскай4

Пры ўзвядзенні дома ў Мінску будаўнікі замянілі керамзітабетон на «гіпсакардон». Людзі забілі трывогу2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна7

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць