Свет

Журналістаў СNN і Sky News пазбавілі акрэдытацый за працу ў Херсоне насуперак забароне

Некалькі замежных журналістаў, у тым ліку тэлекампаній CNN і Sky News, пазбавілі акрэдытацый з-за рэпартажаў з вызваленага Херсона. Раней ўкраінскія вайскоўцы, спасылаючыся на меркаванні бяспекі, прасілі журналістаў не спяшацца з рэпартажамі з Херсона, які расійская армія пакінула на мінулым тыдні.

Кадр з рэпартажу Sky News

«Шэрагу прадстаўнікоў СМІ, якія парушылі правілы працы ў раёне вядзення баявых дзеянняў, скасаваны дазвол на працу, а іх прэс-карты прызнаныя несапраўднымі, — заявілі ў Генштабе. — Нядаўна некаторыя прадстаўнікі СМІ, ігнаруючы дзейныя забароны і засцярогі, без узгаднення з адпаведнымі камандзірамі і службамі па сувязі з грамадскасцю вайсковых часцей ажыццяўлялі інфармацыйную дзейнасць у горадзе Херсоне яшчэ да завяршэння стабілізацыйных мерапрыемстваў».

Генштаб не назваў СМІ. Аднак крыніцы «Дэтэктар медыя» паведамляюць, што дазвол на працу адмянілі прынамсі шасці журналістам здымачных груп, у тым ліку CNN і Sky News. Акрамя іх у Херсоне пасля адступлення расійскіх войск працавалі здымачныя групы «Суспільнага» і «Грамадскага». Пра намер пазбавіць акрэдытацыі CNN і Sky News казала прэс-сакратарка Паўднёвага камандавання Наталля Гумянюк.

«Забарона існуе для ўсіх — яна была змешчана на старонцы «Поўдня», пра гэта паведамілі афіцыйна. Пакуль што праца СМІ ў Херсоне не прадугледжваецца ў сувязі з небяспекай», — папярэджвала яна.

Карэспандэнт CNN выходзіў у жывы эфір з адной з плошчаў Херсона, дзе сабраліся святкаваць адступленне расійскіх войскаў.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка пахваліўся, што яму на дзень нараджэння падарылі ўсюдыход3

Лукашэнка пахваліўся, што яму на дзень нараджэння падарылі ўсюдыход

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі пасля размовы з Трампам: Выводзіць нашы войскі з нашых тэрыторый ніхто не будзе4

Каму Лукашэнка апошнім часам давярае сваю ахову?7

Вы — працаголік і часта перапрацоўваеце? Навукоўцы высветлілі, як гэта змяняе мозг6

Трамп пра вынікі размовы з Пуціным: Перамовы паміж Расіяй і Украінай пачнуцца неадкладна17

«Пшэпшык». Гэта рэальны тэг, пад якім прапаганда піша пра выбары ў Польшчы і распальвае недавер да іх вынікаў8

Пуцін паведаміў, пра што гаварыў з Трампам8

Сёстры Груздзевы захацелі рабіць праграму пра палітыку, але спалохаліся цэнзуры5

Баранавіцкаму хлопчыку з СМА паспелі зрабіць выратавальны ўкол4

У Мінску матацыкліст сутыкнуўся з аўтамабілем ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка пахваліўся, што яму на дзень нараджэння падарылі ўсюдыход3

Лукашэнка пахваліўся, што яму на дзень нараджэння падарылі ўсюдыход

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць