Свет

Журналістаў СNN і Sky News пазбавілі акрэдытацый за працу ў Херсоне насуперак забароне

Некалькі замежных журналістаў, у тым ліку тэлекампаній CNN і Sky News, пазбавілі акрэдытацый з-за рэпартажаў з вызваленага Херсона. Раней ўкраінскія вайскоўцы, спасылаючыся на меркаванні бяспекі, прасілі журналістаў не спяшацца з рэпартажамі з Херсона, які расійская армія пакінула на мінулым тыдні.

Кадр з рэпартажу Sky News

«Шэрагу прадстаўнікоў СМІ, якія парушылі правілы працы ў раёне вядзення баявых дзеянняў, скасаваны дазвол на працу, а іх прэс-карты прызнаныя несапраўднымі, — заявілі ў Генштабе. — Нядаўна некаторыя прадстаўнікі СМІ, ігнаруючы дзейныя забароны і засцярогі, без узгаднення з адпаведнымі камандзірамі і службамі па сувязі з грамадскасцю вайсковых часцей ажыццяўлялі інфармацыйную дзейнасць у горадзе Херсоне яшчэ да завяршэння стабілізацыйных мерапрыемстваў».

Генштаб не назваў СМІ. Аднак крыніцы «Дэтэктар медыя» паведамляюць, што дазвол на працу адмянілі прынамсі шасці журналістам здымачных груп, у тым ліку CNN і Sky News. Акрамя іх у Херсоне пасля адступлення расійскіх войск працавалі здымачныя групы «Суспільнага» і «Грамадскага». Пра намер пазбавіць акрэдытацыі CNN і Sky News казала прэс-сакратарка Паўднёвага камандавання Наталля Гумянюк.

«Забарона існуе для ўсіх — яна была змешчана на старонцы «Поўдня», пра гэта паведамілі афіцыйна. Пакуль што праца СМІ ў Херсоне не прадугледжваецца ў сувязі з небяспекай», — папярэджвала яна.

Карэспандэнт CNN выходзіў у жывы эфір з адной з плошчаў Херсона, дзе сабраліся святкаваць адступленне расійскіх войскаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Названы пераможца конкурсу на найлепшы новы графічны знак для беларускага рубля9

У навагоднюю ноч месцамі да мінус 20°С, днём да мінус 12°С

Чэргі паўсюль. Што робіцца ў супермаркетах напярэдадні Новага года2

Шакуючая страта года, таямнічыя знікненні, дыкпікі і дэпартацыі — асноўныя людзі і падзеі 2025 года14

У Беларусі зноў працягнулі забарону на ўвоз Nivea1

У мінскім аэрапорце затрымліваюцца авіярэйсы

Навагодняя афіша ў Мінску: куды пайсці пасля бою курантаў6

У якім парадку выкладваць слаі для селядца пад шубай: самы ўдалы рэцэпт4

Украінскія дроны атакавалі НПЗ і порт Туапсэ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!6

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць