Спорт

Гэты чэмпіянат свету можа стаць апошнім для зборнай Уэльса пад такой назвай. Хочуць вярнуць гістарычнае імя

Апошнім буйным турнірам ЧС-2022 у гісторыі Уэльса можа стаць не толькі для Гарэта Бейла, але і для самой назвы каманды. Бо з наступнага года яна плануе выкарыстоўваць ужо ўласную саманазву — Cymru (чытаецца прыкладна як Кэмры), піша Tribuna.com.

Узялі прыклад з Турцыі, ужо абмяркоўваюць пытанні ва УЕФА, працэс узначаліў ірландзец

Выканаўчы дырэктар Футбольнай асацыяцыі Уэльса Ноэл Муні патлумачыў імкненне перайменавацца ў гістарычную саманазву Кэмры дастаткова адназначна: «Каманда павінна заўсёды называцца Кэмры, так мы яе завём тут. Наш погляд цяпер — што дома мы выразна завёмся Кэмры. Так мы называем нашы зборныя. Калі вы зойдзеце на наш сайт, як мы гаворым пра сябе, то мы вельмі нават Кэмры».

І сапраўды, нават у сацсетках (тым жа твітары) нікнейм афіцыйных акаўнтаў гучыць як @Cymru.

Асацыяцыя ўжо вядзе перагаворы як з адпаведнымі суб'ектамі, так і з УЕФА па гэтай тэме. Пакуль канчатковага пагаднення няма, таму на ЧС-2022 Уэльс яшчэ будзе Уэльсам. Але ў 2023-ім плануюць запусціць працэс. Адзначаюць, што гэта не будзе аднаасобнае рашэнне асацыяцыі — да абмеркаванняў прыцягнуць і гульцоў, і трэнерскі штаб, і заўзятараў, і ўсе кампетэнтныя ўрадавыя органы.

Муні не хавае, што краіна натхнілася прыкладам Турцыі, разам з якой будуць гуляць у адборы на ЧЕ-2024. Афіцыйная Анкара дабілася выкарыстання на міжнародным узроўні турэцкага Türkiye замест больш звыклага англійскага Turkey. Тады ж пытанне было ўзнята і ў валійскіх СМІ, і грамадстве ў цэлым.

«Мы спыталі ў іх, у якім напрамку яны рухаюцца. Напрыклад, ці з'явілася ў іх імкненне да выкарыстання людзьмі роднай мовы? Тое, што я ведаю, цяпер ва Уэльсе назіраецца адраджэнне валійскай мовы і адчуванне вялікага гонару тым, што мы робім у плане культуры і спадчыны», — тлумачыць Муні.

Самае цікавае, што Муні, перш чым узначаліць асацыяцыю Уэльса, працаваў кіраўніком стратэгічнага развіцця ва УЕФА, і сам па нацыянальнасці ірландзец. Але ўжо вучыць валійскую мову і плануе ў наступным годзе правесці Q&A сесію менавіта на ёй.

Што гэта зменіць для краіны, акрамя самой назвы? Яна паднімецца ў алфавітным паказальніку краін УЕФА, жартуе Муні: «Мы заўсёды сядзім побач з украінцамі, і гэта выдатна, бо мы ўжо сталі добрымі сябрамі. Але нам бы ўсё ж крыху больш хацелася сядзець побач з харватамі і чэхамі (Croatia і Czech Republic па-англійску)».

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Украінцы падарвалі апору Крымскага моста. Але той устаяў4

Украінцы падарвалі апору Крымскага моста. Але той устаяў

Усе навіны →
Усе навіны

Перастала выходзіць на сувязь полацкая журналістка і каталіцкая актывістка Ціна Палынская

У Расіі Вікіпедыю абвінавацілі ў «прапагандзе педафіліі»2

У Асіповіцкім раёне прызналі «дармаедамі» людзей з псіхічнымі захворваннямі1

Фэйсбук-старонку Лявона Вольскага прызналі «экстрэмісцкай»2

$5000 за метр. У Мінску з'явіўся прэміяльны дом, які па цане пераплюне нават Depo5

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?8

Расія прапанавала прыпыніць агонь на асобных участках фронту на 2—3 дні8

Прапагандыст Салаўёў заклікаў расстраляць салдата, які запосціў відэа пра атаку дронаў20

У Стамбуле дамовіліся толькі пра новы абмен палоннымі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінцы падарвалі апору Крымскага моста. Але той устаяў4

Украінцы падарвалі апору Крымскага моста. Але той устаяў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць