Меркаванні

Кожны перапіс насельніцтва выклікаў спрэчкі і насцярожанасць

Хтосьці баіцца перапісчыкаў як агню і адмаўляецца пускаць. А хтосьці ў кожным пытанні перапіснога ліста бачыць падвох.

Хтосьці баіцца перапісчыкаў як агню і адмаўляецца пускаць. А хтосьці ў кожным пытанні перапіснога ліста бачыць падвох.

Гэтая з’ява выкліканая не толькі традыцыйным недаверам беларусаў да дзяржавы. Існуе шмат падстаў ставіцца да перапісаў як да непатрэбшчыны. Бо перапісы тыя часцей працавалі на ідэалогію, чым на статыстыку.

Першы паўнавартасны перапіс насельніцтва адбыўся за царом — у 1897 г. Пецярбургскія ўлады вырашылі не адставаць ад еўрапейскіх краін і даведацца аб насельніцтве Расійскай Імперыі як мага больш. Праграма ўключала 14 пытанняў: стасунак да старэйшага члена сям’і, узрост, пол, грамадзянскі стан, стан, званне, месца нара¬джэння, месца прапіскі, месца жыхарства, адзнака аб часовым пражыванні, канфесійная прыналежнасць, адукацыя, прафесія, фізічныя недахопы.

Цікава, што пытанне аб нацыянальнасці падчас першага перапісу не ўздымалася.
Колькасць беларусаў у Імперыі мы можам ацаніць, зыходзячы з адказаў на пытанне аб роднай мове. Толькі, магчыма, частку беларусаў‑каталікоў тады запісалі палякамі.

Наступны раз беларусаў перапісвалі ўжо саветы ў 1926 г. Пытанні анкеты не розніліся ад царскіх. Толькі станавая прыналежнасць была замененая на пытанне аб нацыянальнасці, а канфесійная — на пытанне аб псіхічным здароўі.

У 1937 годзе адбыўся самы скандальны перапіс за ўсю гісторыю. Паводле яго вынікаў, аказалася, што ў СССР пражывае нашмат менш людзей, чым чакалі саветы: толькі 162 млн чалавек. Тады як, паводле афіцыйнай статыстыкі, парог у 162 млн павінны былі адолець яшчэ ў 1934 годзе. Перапісчыкі «згубілі» амаль 10 млн чалавек. Цяпер можна здагадвацца, што зніжэнне колькасці насельніцтва было вынікам сталінскай палітыкі — прымусовых перасяленняў, голаду, масавых рэпрэсій. А ў 1937‑м арганізатараў перапісу рэпрэсавалі, а яго вынікі абвясцілі «дэфектнымі». І ўжо ў студзені 1939‑га перапісчыкі налічылі амаль столькі савецкіх грама¬дзян, колькі было трэба кіраўніцтву — больш за 170 млн чалавек.

З таго часу перапісы насельніцтва сталі ў СССР хутчэй канстатацыяй факта стабільнага росту і развіцця краіны ды грамадства, чым даследаваннем сапраўднага стану рэчаў у сацыяльным і гаспадарчым жыцці. Апошні савецкі перапіс насельніцтва адбыўся ў 1989 г.

Першы беларускі — у 1999 г. І ён выклікаў шмат спрэчак і дыскусій.
Аказалася, што колькасць расійскага і польскага насельніцтва за дзесяць гадоў значна скарацілася, а беларуская мова мае ў грамадстве зусім не маргінальны статус. 74% назвалі яе роднай, а 37% — мовай, на якой яны размаўляюць дома. Прычым перавагу беларускай мове аддалі і многія грамадзяне польскага ці расійскага этнічнага паходжання. Вынікі перапісу доўга не публікаваліся, што стала прычынай вінаваціць улады ў фальсіфікацыях.

Каментары

Цяпер чытаюць

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай12

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай

Усе навіны →
Усе навіны

Будучым перакладчыкам прапануюць вучыць англійскую і кітайскую мовы праз выступы Лукашэнкі — ёсць і адпаведныя падручнікі15

6 вайсковых машын, 20 машын суправаджэння. Прыезд Лукашэнкі ў рэзідэнцыю на Гомельшчыне трапіў на спадарожнікавы здымак16

«Пакуль заявак нуль». У віленскай школе Stembridge расказалі, як ідзе набор у садкоўскую групу з беларускай мовай навучання14

«Аблівалі фарбай помнікі, вырывалі крыжы». Падлеткі пашкодзілі больш за 50 магіл на Радаўніцу. Іх затрымаў спецназ4

Беларусь увайшла ў сусветны антытоп-5 па колькасці нараджэнняў19

Міністр замежных спраў Польшчы сустрэўся з Джонам Коўлам4

Салаўёў выбачыўся перад Вікторыяй Боняй, але адмовіўся выбачацца перад Мелоні5

Тэйлар Свіфт дамагаецца прававой абароны фразы «Прывітанне, гэта Тэйлар Свіфт»

Улады Беларусі прасілі Расію перадаць ім украінскія радовішчы на Данбасе. Тыя яшчэ нават не акупаваныя17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай12

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць