Эканоміка88

У Катары ў краме заўважылі беларускія прадукты па шалёных цэнах

Пра наяўнасць на паліцах катарскіх крам беларускіх малочных прадуктаў напісала жыхарка Брэста, якая там цяпер знаходзіцца, піша канал «Беларусь за МКАДам».

«Сёння я знайшла на паліцах адной з крам у Досе прадукты з Брэста. Калі быць дакладнай — тварог ад «Савушкавага прадукту». Цэны пазначаныя ў мясцовай валюце — катарскім рыяле», — напісала жанчына.

Цэны гэтыя ўражваюць, бо ад беларускіх адрозніваюцца ў разы. 

Тварог класічны (5%) ва ўпакоўцы 300 г каштуе 26,50 рыялаў (гэта каля 18 рублёў — у Беларусі 2,89). Тварог класічны (5%) ва ўпакоўцы 200 г — 19,25 рыялаў (каля 13 рублёў — у Беларусі 2,07). Тварог рассыпісты (5% і 9%) ва ўпакоўцы 350 г — 29,50—30,50 рыялаў (каля 21 рубля — у Беларусі 3,21).

Каментары8

  • Гэты гэнага піхнуў, гэны паваліўся
    27.11.2022
    Калі адвозіць штотыднёва на самалёце, якія кошты вы чакаеце? А як шчэ завезці туды, цягнік "Нафтавая крыніца" арабы з Лукашэнкам не дадумаліся пусціць. Шэйх не наважыўся ўвесьці пастанову аб мараторыі на падняцце цэнаў з-за нестабільнасьці катарскай валюты. А сярэдні заробак які ў іх, колькі пенсія, колькі дзяржава пералічвае дапамогі народжанаму катарцу. Гумар, канешне, але заўсёды здзіўляюся з грамадзян, якія параўноўваюць кошты на нейкую адзінку тавара ў розных краінах. А чаму ў вас "Немірофф на бруньках" 15$,калі ва Украіне 5$. А таму шта ёсьць мытныя пошліны, падаткі, лагістыка, заробак ды падаткі. Таму, спадарыня, пратрымаўся там троху, прыедзеш у Беларусь, наясіся таннай малочкі, але не ў тэтра-паках.
  • Litvin
    27.11.2022
    [Рэд. выдалена]
  • даведка
    27.11.2022
    Дорого обходится перелёт и доставка правительственным бортом Bombardier транзитом через Азербайджан.

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Марыя Васілевіч расказала, як стала вядучай «Калыханкі». Кажа, гэта не дзеля папулярнасці6

Даляр на таргах апускаўся ніжэй за 3,10 рубля1

«Байсол» збірае грошы для дзяцей палітвязняў перад школай — яшчэ можна падтрымаць2

Экс-дзяржсакратар ЗША апублікаваў імаверны мірны план Трампа па Украіне. Што ў ім?26

Падазраванага ў падрыве машыны афіцэра ў Маскве даставілі з Турцыі ў Расію

Спявачка Ірына Дарафеева адпачывала ў Турцыі ў гатэлі 18+ ФОТЫ22

28-гадовая жанчына прымала ванну разам з двухгадовай дачкой і размаўляла па тэлефоне з мужам. Гісторыя скончылася трагічна2

Дзесяць займальных пытанняў пра беларуска-габрэйскую кухню ТЭСТ

Сярод зарэгістраваных выбарцаў за Трампа 48%, за Харыс 46% — апытанне New York Times4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →