Навука і тэхналогіі88

Каровы, якіх кармілі каноплямі, давалі незвычайнае малако

Адно з першых буйных даследаванняў канопляў у кармах таксама паказала змены ў паводзінах некаторых кароў.

Фота: vecteezy

The Washington Post паведамляе пра даследаванне, праведзенае ў Германіі. Згодна з ім, малочныя каровы, якіх кармілі прамысловымі каноплямі, выраблялі малако з дэльта-9-тэтрагідраканабінолам. Гэта можа паўплываць на патэнцыйнае выкарыстанне канапель у якасці інгрэдыента камбікармоў.

Рэцэнзаванае даследаванне, праведзенае на галштынскіх каровах у Берліне і апублікаванае ў часопісе Nature Food, з'яўляецца адным з першых вялікіх даследаванняў выкарыстання прамысловых канопляў у якасці патэнцыйнага дадатку ў корм для жывёл.

Новае даследаванне адбываецца ў той час, калі сельская гаспадарка вяртаецца да канапель, якія масава вырошчвалі да першай паловы ХХ стагоддзя, калі ад іх адмовіліся ў рамках змагання з наркотыкамі.

Каноплі — агульная назва расліны Cannabis sativa. Людзі вырошчвалі яе тысячы гадоў з рознымі мэтамі: з іх плялі вяроўкі і сеткі, а з насення выціскалі алей. Кветкі канабіса маюць высокую канцэнтрацыю дэльта-9-тэтрагідраканабінолу — ТГК. Гэта малекулярнае злучэнне, якое выклкіае пачуццё «эйфарыі».

Каноплі з высокім узроўнем ТГК называюць «марыхуанай». Прамысловыя ж каноплі — гэта не «траўка». У заходніх краінах прамысловыя каноплі пачынаюць зноў вяртацца ў сельскую гаспадарку. Напрыклад, у ЗША яны больш не ўваходзяць у спіс кантраляваных рэчываў, калі не ўтрымліваюць больш за 0,3 працэнта ТГК.

Адным з пабочных прадуктаў зменаў у заканадаўствах з'яўляецца рынак іншага малекулярнага злучэння, атрыманага з канопляў, — канабідыёлу, або CBD. Рынак гэты на сённяшні дзень вельмі бурна развіваецца: тавары з CBD звычайна прадаюцца з-за меркаванай карысці для здароўя ў выглядзе кропель і як дадаткі ў шматлікіх касметычных сродках.

Гэта ўсё яшчэ адносна невялікі кавалак рынку сельскагаспадарчых тавараў, але ўсё можа змяніцца. Даследчыкі кажуць, што каноплі могуць быць выдатнай крыніцай корму для жывёл, калі дзяржаўныя рэгулятары ўхваляць гэта. Насенне канопляў не ўтрымлівае ТГК, і ў іх шмат бялку. 

Даследчыкі з Нямецкага федэральнага інстытута ацэнкі рызыкі не выявілі ніякіх змен у паводзінах кароў, якія ўжывалі каноплі з нізкім ўзроўнем ТГК. Згодна з даследаваннем, толькі пры кармленні часткамі з больш высокай канцэнтрацыяй ТГК з'яўляліся эфекты ў паводзінах і стане, якія ўключалі запавольванне сардэчнага рытму і дыхання, узмоцненае пазяханне, слінавыдзяленне, фарміраванне насавога сакрэту і пачырваненне часткі вачэй.

Некаторыя жывёлы мелі асцярожную, часам хісткую хаду, прымалі нязвыклыя позы і маглі працяглы час стаяць на адным месцы. Пры ўжыванні корму з высокім утрыманнем ТГК жывёлы таксама елі менш і выраблялі менш малака.

Іншае магчымае выкарыстанне канапель у жывёлагадоўлі — гэта сродак для зніжэння стрэсу, напрыклад, падчас транспартавання кароў. Навукоўцы праводзілі даследаванні на бычках, якіх кармілі каноплямі, і жывёліны, як правіла, станавіліся больш спакайнымі, бо канабіноіды зніжаюць узровень гармонаў стрэсу.

«Вы яшчэ доўга не ўбачыце на паліцах малако, узбагачанае CBD», — сказаў Джэфры Штайнер, дырэктар Глабальнага інавацыйнага цэнтра канапель пры Універсітэце штата Арэгон.

Штайнер, які не ўдзельнічаў у нядаўна апублікаваным даследаванні, эксперыментаваў з каноплямі ў якасці кармавой дабаўкі для дойных кароў, авечак і хатняй птушкі. Але яго каманда атрымала дазвол на вывучэнне канапель толькі з 2019 года.

«Увесь гэты час каноплі затрымаліся ў капсуле часу, і нічога немагчыма было з гэтым зрабіць, — сказаў Штайнер. — Цяпер трэба нагнаць страчанае, дазволіць каноплям выйсці на рынак і дазволіць навуцы стаць асновай для прыняцця рашэнняў».

Каментары8

  • Юзік са станцыі Крулеўшчына
    02.12.2022
    Памятаю, малы быў, а наша хата самай першай у Глыбокім... Выйду з хаты, а там канапель аж да небасхілу, аж да самых Докшыцаў! Падыйшлі мы неяк з бацькам да гэтага гаю... Глянуў уверх, дык маіх тадышных ростаў штук 5 трэба скласці! Во часы былі!
  • хамса
    02.12.2022
    Юзік са станцыі Крулеўшчына, дык у кніжцы савецкіх часоў выдання Блюда белорусской кухни - ледзь не праз рэцэпт стравы з каноплямі 
  • Изи слипинг
    02.12.2022
    Если бы меня подкармливали коноплёй, я бы тоже чего нибудь необычного выдавал.

Цяпер чытаюць

Мужу вядомай беларускай адвакаткі далі ў Расіі 9 гадоў калоніі за хабары. А іх сумесную кватэру ў Выбаргу цішком прадалі6

Мужу вядомай беларускай адвакаткі далі ў Расіі 9 гадоў калоніі за хабары. А іх сумесную кватэру ў Выбаргу цішком прадалі

Усе навіны →
Усе навіны

«Паставілі палаткі, развялі вогнішчы». МУС пацвердзіла затрыманне 350 чалавек пад Расонамі. Знайшлі і аргумент: «Многія ў голым выглядзе перад малалетнімі»10

Шматдзетную сям'ю пад Крывым Рогам забіла ракета з КНДР1

У Шэймана знайшлі яшчэ адну магчымую каханку і сына. Сакратарка без вышэйшай адукацыі за лічаныя гады стала ўласніцай раскошных дамоў і гандлёвага цэнтра28

Дураў: Расійскія чыноўнікі пераблыталі, хто каго можа забаніць у інтэрнэце3

Пашынян іранічна прыгадаў Лукашэнку словы пра «непатрэбных армян»4

Пайшла ў банкруцтва фірма, якая збіралася выпускаць аўтамабілі Zubr

Памёр баскетбаліст Іван Ядэшка

ЕС абвясціў тэндар на будаўніцтва сямі гігафабрык штучнага інтэлекту8

Удава беларускага добраахвотніка здолела сабраць подпісы пад петыцыяй аб прысваенні іншаземцам звання Героя Украіны

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мужу вядомай беларускай адвакаткі далі ў Расіі 9 гадоў калоніі за хабары. А іх сумесную кватэру ў Выбаргу цішком прадалі6

Мужу вядомай беларускай адвакаткі далі ў Расіі 9 гадоў калоніі за хабары. А іх сумесную кватэру ў Выбаргу цішком прадалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць