Улада88

Трусаў: розніца ў статыстыцы, сабранай па-расейску і па-беларуску, – 20%

Прэзентацыя вынікаў даследавання нацыянальнай ідэнтычнасці, праведзенага сацыялагічнай лабараторыяй «Новак» выклікала ўвагу з боку як грамадскасці, так і ўладаў.

Прэзентацыя вынікаў апытання, праведзенага лабараторыяй аксіяметрычных даследаванняў «Новак», выклікала ўвагу з боку прадстаўнікоў як грамадскасці, так і ўладаў. У «Краўн Плазе», дзе праходзіла імпрэза, пабывалі прадстаўнікі Адміністрацыі прэзідэнта, Міністэрства культуры, расійскага пасольства.

Што датычыць грамадскасці, то абурэнне выказваў кіраўнік Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў. Яго перадусім зачапіла, што рэспандэнтам прапаноўваліся толькі расейскамоўныя бланкі анкет. «Звяртацца да чалавека па-беларуску – гэта настройваць яго адпаведна. Я з уласнага досведу магу сказаць, што розніца ў статыстычных дадзеных, сабраных па-расейску і па-беларуску, будзе каля 20%», – мяркуе Трусаў. Ён удакладніў, што такую пазіцыю будзе адстойваць заўсёды. Трусаў нагадаў, што

Таварыства беларускай мовы будзе патрабаваць, каб колькасць расейска- і беларускамоўных бланкаў, надрукаваных для перапісу насельніцтва, была роўная.

З ім не пагадзіўся незалежны сацыёлаг Аляксандр Сасноў. Ён прывёў прыклад аднаго з даследаванняў, якое праводзілася некалькі гадоў таму. Тады былі надрукаваныя аднолькавыя наклады бланкаў. У выніку толькі 3% рэспандэнтаў папрасілі анкету па-беларуску. Наклад прыйшлося знішчыць.

Гарачае абмеркаванне выклікала пытанне, чаму Гарадзеншчына, па выніках даследавання, аказалася не тэрыторыяй беларушчыны, а, хутчэй, наадварот. Удзельнікі дыскусіі схіліліся да меркавання, што ў гэтай вобласці высокі ўзровень ўплыву Польшчы.

А вось Магілёўшчына да беларушчыны паставілася больш прыхільна. «Праўда, дакладна незразумела, што магілёўцы разумеюць пад беларускай мовай. Можа, трасянку?» – задаў рытарычнае пытанне адзін з кіраўнікоў праекта Віталь Сіліцкі.

На жаль, аналагічных даследаванняў не праводзілася раней, таму прасачыць эвалюцыю нацыянальнай самаідэнтыфікацыі складана. Хоць атрыманыя вынікі ў цэлым супадаюць з дадзенымі даследавання, праведзенага Інфармацыйна-аналітычным цэнтрам пры Адміністрацыі прэзідэнта сёлета.

Арганізатары даследавання падкрэслілі, што не хацелі дубляваць перапіс насельніцтва. Таму адказы на пытанні, аналагічныя тым, што прагучаць на перапісе, агучаныя пакуль што не будуць.

«Мы не хочам выглядаць экзіт-полам перапісу», – заявіў Сіліцкі.

* * *

Даследаванне правяла сацыялагічная лабараторыя «Новак» у кааперацыі з Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў пры падтрымцы ўсюдыіснай кампаніі «Будзьма».

Каментары8

Цяпер чытаюць

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА3

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Экс-палітвязень Ярванд Марцірасян пасля п'янай спрэчкі парэзаў сабе вены — «за праўду». І апынуўся ў варшаўскай псіхбальніцы6

У Мінску тэсціруюць святлафоры з новым белым сігналам1

Лукашэнка ў размове з Коўлам памарыў аб прамым авіязлучэнні з ЗША5

Расія рэзка апускае курс рубля. Гэта азначае, што і курс беларускага рубля можа рэзка знізіцца5

Колькі будзе каштаваць бярозавік і дзе яго будуць прадаваць у Мінску

У Мінскім планетарыі пачалі зборку новага купала

«Джон Уік прыйдзе па цябе». Амерыканец разбіў сваю Tesla, а праз год знайшоў яе ў Беларусі — і мог дыстанцыйна ёй кіраваць2

У Мінск прыехаў Джон Коўл4

Гулец «Галатасарая» страціў частку пальца пасля сутыкнення з рэкламным шчытом у матчы Лігі чэмпіёнаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА3

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць