Грамадства

Палякі абяцаюць беларусам візавыя палёгкі

Цэнтр беларускай салідарнасці паведаміў, што на гэтым тыдні адбылася працоўная сустрэча яго прадстаўнікоў з чыноўнікамі МЗС і МУС Польшчы. Падчас гэтай сустрэчы, ініцыятарам якой стаў польскі бок, абмяркоўваліся актуальныя для беларусаў візавыя пытанні: магчымасць выдачы віз PBH на тэрыторыі Польшчы, верагоднае прадаўжэнне тэрміну выдачы гуманітарных віз і паляпшэнне працы візавых цэнтраў.

Кіраўніца дэпартамента прававой дапамогі ЦБС Вольга Дабравольская расказала аб праблемах, з якімі рэгулярна сутыкаюцца беларусы пры падачы дакументаў на атрыманне гуманітарнай візы на тэрыторыі Польшчы. У прыватнасці, гаворка ішла пра выпадкі, калі ў грамадзян Беларусі не прымалі дакументы, а адмовы давалі выключна ў вуснай форме.

Таксама закранулі пытанне дыскрымінацыі беларусаў па нацыянальнай прыкмеце ў візавых цэнтрах на тэрыторыі Польшчы.

Прадстаўнікі МУС і МЗС Польшчы паабяцалі прымаць заявы і разглядаць іх у індывідуальным парадку, а таксама прыняць усе неабходныя меры для паляпшэння працы візавых цэнтраў.

Акрамя таго, чыноўнікі расказалі пра планы прадаўжэння тэрміну, на працягу якога ў беларусаў будзе магчымасць атрымаць гуманітарную візу на тэрыторыі Польшчы. Такія візы нібыта можна будзе атрымаць да 31 сакавіка 2023 года замест першапачаткова запланаванага 31 снежня 2022-га.

Таксама разглядаецца магчымасць атрымаць на тэрыторыі Польшчы візу Poland Business Harbour. У планах выдаваць іх аднаразова для тых, хто ўжо меў падобную візу раней.

Такія змены ўжо ёсць у праекце пастановы аб выдачы віз замежнікам. 

Чытайце таксама:

У Мінску, Гомелі і Магілёве больш нельга падацца на польскую візу PBH 

«У цэлым новаўвядзенне вельмі зручнае». Як працуе новая сістэма рэгістрацыі пры падачы на польскую візу

«На ўсю сям’ю заплацілі 500 даляраў». Як беларусы цяпер атрымліваюць візы

Каментары

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»40

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Усе навіны →
Усе навіны

Колькасць насельніцтва Гомеля апусцілася ніжэй за 500 тысяч1

Топ-25 гарадоў Беларусі па колькасці насельніцтва. Вось свежыя падлікі2

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек23

У Мінску адкрылі кавярню, дзе за каву можна плаціць колькі хочаш1

Былому топ-менеджару ProStore і IT-кампаніі далі тры гады калоніі па палітычным артыкуле

У Празе закідалі кактэйлямі Молатава Рускі дом7

Кім Чэн Ын зладзіў раскошны прыём у гонар Лукашэнкі10

«Гэта стала адным з найлепшых рашэнняў». Расіянка, якая год таму пераехала з Масквы ў Мінск, падзялілася сваімі ўражаннямі17

Пуцін на закрытай сустрэчы з буйнымі бізнэсменамі прапанаваў ім добраахвотна прафінансаваць вайну з Украінай9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»40

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць