Сахашчык патлумачыў «Нашай Ніве», што вайсковая часць ужо створана, ідзе камплектацыя, прызначаны камандзір.

Пераважна яна будзе камплектавацца беларусамі, але будзе і невялікая колькасць грамадзян іншых краін.

Ці аб’яднае гэта часць каліноўцаў, «Пагоню» і іншыя фарміраванні беларускіх добраахвотнікаў? Сахашчык кажа, што пакуль так пытанне не стаіць, але па жаданні ваяры могуць пераходзіць туды.

«Я не буду сілай нікога прымушаць туды пераходзіць. Не хачу ўступаць ні з кім у канфлікт ва Украіне».

Учора падчас прэс-канферэнцыі Сахашчык тлумачыў, у чым будзе задача часці.

«У першую чаргу — гэта абарона Украіны ад агрэсіі. Разам з тым мы хацелі б асцюдзіць гарачыя галовы ў Беларусі, якія, я мяркую, плануюць удзел у агрэсіі. Вельмі хацелася б, каб да гэтага не дайшло.

Гэта сіла, якая не пойдзе нейкім маршам на Мінск. Я разумею, што такія дзеянні немагчымыя цяпер, і наогул такія дзеянні магчымыя толькі па мандаце Рады бяспекі ААН. Ніводная з еўрапейскіх краін не дасць дазвол на сваёй тэрыторыі стварыць нешта для агрэсіі ў адносінах да іншай дзяржавы, — адзначыў Сахашчык. — Разам з тым, гэта сіла, якая ўраўнаважыць узаемаадносіны цяперашняй улады беларускай і большай часткі народу, якая выказалася на выбарах за перамены. І я ўпэўнены, што на сёння паўтарэнне сцэнара 2020 года немагчымае».

Глядзіце таксама:

Сахашчык: Ва Украіне будзе створаная беларуская вайсковая часць, з артылерыяй

Клас
72
Панылы сорам
6
Ха-ха
12
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
3