У чацвер у Мінску адбудзецца вечарына памяці паэта Сержа Мінскевіча
У чацвер, 8 снежня, у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы Акадэміі навук адбудзецца вечарына памяці Сержа Мінскевіча «Мой разбіўся анёл». Будуць вершы, успаміны, аповеды.

Серж Мінскевіч— паэт і перакладчык, кампазітар, бард, літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук. Больш за 20 гадоў працаваў у Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі (з 2001-га па 2022 год), апублікаваў каля 150 навуковых работ.
Літаратурная спадчына паэта сабраная на адмысловай выставе ў бібліятэцы.
Уваход вольны.
Дата: 8 снежня
Час: 16.00 (час мясцовы)
Інфармацыйна-выставачны цэнтр Цэнтральнай навуковай бібліятэкі, вул. Сурганава, 15, Мінск
-
На «Беларусьфільме» сярод бясконцых фільмаў пра вайну нарэшце здымуць навагоднюю камедыю
-
Замяніў 95% трупы, але не заваяваў публіку. Што робіць з беларускім балетам экс-прэм'ер расійскай Марыінкі
-
Рэстаўратары аднаўляюць знакаміты жыровіцкі іканастас. Але ў гістарычным колеры ў манастыры яго наўрад ці пабачаць
Каментары