Улада2525

Як я «перапісвалася» па‑беларуску

Карэспандэнт «Салідарнасці» вырашыла скарыстаць сваё права запоўніць беларускамоўны бланк перапісу насельніцтва. І вось што з гэтага атрымалася…

Карэспандэнт «Салідарнасці» вырашыла скарыстаць сваё права запоўніць беларускамоўны бланк перапісу насельніцтва. І вось што з гэтага атрымалася…

Час, у які да мяне павінен быў завітаць перапісчык, мы, як і мае быць, узгаднілі загадзя. У названую гадзіну ў кватэры раздаўся званок.

— Здравствуйте! Перепись населения.

— Добры дзень! Заходзьце, калі ласка.

— Какой у вас номер телефона? — з ходу запытаў у мяне малады хлопец (па ўсім відаць, студэнт) і ўжо наважыўся нешта пазначаць.

— Пачакайце, а чаму вы не пытаецеся ў мяне, бланкі на якой мове я хачу запаўняць?

— А у меня только на русском, — разгублена паціснуў плячыма хлопец.

— Але ж я хачу па‑беларуску. Для мяне гэта — прынцыповае пытанне.

— Но я не взял с собой белорусские бланки, — не здаваўся перапісчык.

— Што ж, тады прыйдзецца схадзіць і ўзяць. Прабачце, але па‑руску я запаўняць не буду.

— А давайте, знаете что: мы заполним русский, а потом я это все перепишу в белорусский, — вырашыў праявіць кемлівасць хлопец.

Але я была настроена рашуча.

— Прабачце, што настойваю, але я хачу адразу запаўняць менавіта беларускамоўны.

— Ну тогда, извините, — зазбіраўся хлопец у яўным расчараванні.

— Давайце дамовімся, калі мы зноў сустрэнемся, — я ўжо гатова была падстроіцца пад любы зручны для яго час.

— Я где‑то через час снова подойду, — паабяцаў перапісчык.

Ні праз гадзіну, ні праз дзве, ні ўвогуле на працягу дня, перапісчык не з’явіўся. Прычым, як мне падаецца, не па яго віне. Відаць, аператыўна знайсці беларускамоўныя бланкі не атрымалася нават у «штабе».

Учора на «БелаПАН» з’явілася інфармацыя пра тое, што палітвайсковец Франак Вячорка дамогся‑такі, каб яму выдалі анкету для перапісу на беларускай мове. Бланк актывісту прывезлі ўжо праз тры гадзіны, хоць спачатку і адмаўлялі, пагражаючы спагнаннямі.

А вось я свайго перапісчыка з беларускамоўным бланкам чакаю другі дзень і ўжо пачынаю турбавацца, ці захочуць такіх, як я, перапісваць увогуле…

Настасся Зелянкова, Салідарнасць

Каментары25

Цяпер чытаюць

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б9

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі будуць штрафаваць за прапаганду гомасэксуальных адносін, бяздзетнасці і змены полу24

Бабарыка: Не могуць здымацца санкцыі з прадпрыемстваў і людзей, задзейнічаных у вайне. Выпусціце палітвязняў цаной забойства ўкраінцаў?62

Трамп: Апошні чалавек, ад якога нам патрэбна дапамога, гэта Зяленскі57

Аляксандр Івулін жэніцца12

Трамп патлумачыў «нафтавую адлігу»: санкцыі супраць Расіі вернуць, як толькі суцішыцца Блізкі Усход8

Педагога-арганізатара з Гомеля, якая раней узначальвала ваенна-патрыятычны клуб, асудзілі па трох палітычных артыкулах2

Праз энергетычны крызіс дэманстранты на Кубе разграмілі офіс Кампартыі11

Як пакаленне Z ратуе гандлёвыя цэнтры8

Максім Знак пра прэс-канферэнцыю ва Украіне: Мы дамовіліся не ўздымаць найбольш балючыя тэмы — катаванняў, санкцый, вайны. Можа, мусілі мы па-іншаму зрабіць10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б9

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць