Грамадства

У Мінску адкрыюць яшчэ адну лыжную трасу. Яна будзе са штучным снегам

Адкрыццё трасы плануецца на выхадных у парку Паўлава.

Гэта будзе траса са штучным снегам, але працягласць больш за кіламетр, пішуць Мінск-Навіны.

Знаходзіцца яна побач з пляцоўкай для варкаўта. Дыстанцыя ўжо гатовая, а спецыяльная тэхніка выраўноўвае і ўкатвае снежную падушку, якая зможа праляжаць да вясны. Як распавёў першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Маскоўскага раёна Сяргей Рубанаў, да адкрыцця трасы будуць прымеркаваны спаборніцтвы па лыжных гонках сярод вучняў 5—7-х класаў раёна. Чакаецца, што на старт выйдзе каля 700 дзяцей.

— Цырымонія адкрыцця запланаваная на 12:30, а праз 10—15 хвілін пачнецца турнір. У гэты дзень для ўсіх жадаючых пакатацца будуць свабодныя лыжы — каля 20—30 пар. Гасцям свята прапануем гарачы чай, выпечку, — адзначыў С. Рубанаў.

Трасу плануюць задзейнічаць у дні зімовых канікул: у гэты перыяд чакаецца 4—5 турніраў па лыжных гонках. З 17 па 19 студзеня пройдзе першы этап спаборніцтваў па біятлоне «Снежны снайпер». Аб'ект будзе адкрыты для жыхароў.

Аднак варта ўлічыць, што ў вячэрні час тут няма асвятлення.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто ўзяў новую «Джылі» з салона ў крэдыт і праз год-два не шкадуе? Меркаванні падзяліліся12

Хто ўзяў новую «Джылі» з салона ў крэдыт і праз год-два не шкадуе? Меркаванні падзяліліся

Усе навіны →
Усе навіны

Байдэн: Я забыў пра Пуціна больш, чым многія ведаюць9

Заняпад брытанскіх кансерватараў. Ці знікне партыя Чэрчыля і Тэтчэр?2

«Я адразу закахалася ў ягоныя вочы». Жонка-украінка і сябар расказваюць пра загінулага беларускага добраахвотніка Васіля «Дзіра» Рапіцкага2

Аляксандр Рыбак заняў у нарвежскім адборы на «Еўрабачанне» другое месца

ЗША могуць часова зняць санкцыі з расійскай нафты19

29‑гадовую мадэль і псіхолага з Гомеля асудзілі за палітыку. Меркавана, за Гаюна4

Як улады Мінска зразумеюць, у каго жывуць незарэгістраваныя сабакі? Разлік на неабыякавых суседзяў6

ВПС Ізраіля нанеслі ўдар па ўніверсітэце, які рыхтуе афіцэраў для Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі

У цэнтры Мінска прадаюць кватэру з выхадам на дах з санвузла. Другой такой у горадзе няма2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто ўзяў новую «Джылі» з салона ў крэдыт і праз год-два не шкадуе? Меркаванні падзяліліся12

Хто ўзяў новую «Джылі» з салона ў крэдыт і праз год-два не шкадуе? Меркаванні падзяліліся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць