Усяго патроху22

У Румыніі арыштавалі блогера Эндру Тэйта. Вылічыць яго, магчыма, дапамагла скрынка з-пад піцы

Скандальна вядомы блогер Эндру Тэйт і ягоны брат Трыстан арыштаваныя судом у Румыніі на 30 дзён. Абодвух падазраюць у гандлі людзьмі, згвалтаванні і стварэнні арганізаванай злачыннай групоўкі, піша Бі-бі-сі.

Супрацоўнікі ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і тэрарызмам Румыніі (DIICOT) затрымалі Тэйта ў Бухарэсце 30 снежня.

Тэйт — былы баксёр і ўдзельнік брытанскага рэаліці-шоу «Вялікі брат». Блогер вядомы сваімі жанчынаненавісніцкімі выказваннямі, за якія яго заблакавала большасць сацсетак.

Супрацоўнікі некалькіх румынскіх спецслужбаў у чацвер правялі ператрус у асабняку Тэйта, падчас якога знайшлі грошы і зброю. Разам з блогерам быў затрыманы ягоны брат.

У заяве DIICOT не называюцца імёны, толькі паведамляецца, што затрыманыя двое грамадзян Вялікабрытаніі і двое грамадзян Румыніі, яны падазраюцца ва ўдзеле ў злачыннай групе, якая займаецца гандлем людзьмі.

Усяго ў справе — шэсць пацярпелых. Іх прымушалі ўдзельнічаць ў парнаграфічных роліках, якія потым прадавалі ў інтэрнэце. Як мяркуецца, жанчыны былі вэбкам-мадэлямі.

«Ахвяр вербавалі грамадзяне Вялікабрытаніі, уводзілі іх у зман, кажучы пра намер узяць шлюб і наяўнасць шчырых пачуццяў […] Яны падвяргаліся фізічнаму і псіхалагічнаму гвалту […] і сэксуальнай эксплуатацыі з боку членаў групы», — гаворыцца ў паведамленні.

У пятніцу прадстаўнік DIICOT пацвердзіў Бі-бі-сі затрыманне Тэйта. Першапачаткова яго затрымалі на 24 гадзіны, затым арыштавалі яшчэ на 30 сутак па хадайніцтве пракуратуры.

Грэта Тунберг і скрынка з-пад піцы

Тэйт — грамадзянін Брытаніі, ён нарадзіўся ў ЗША ў 1986 годзе. У пачатку нулявых мужчына пачаў прафесійна займацца кікбоксінгам і заваяваў сусветныя тытулы.

У 2016 годзе ён стаў удзельнікам брытанскага рэаліці-шоу «Вялікі брат», але неўзабаве быў выключаны пасля з'яўлення відэа, на якім ён б'е жанчыну рамянём.

Сам Тэйт казаў, што відэа было адрэдагавана, і назваў яго «поўнай хлуснёй, якая спрабуе выставіць яго ў дрэнным святле».

У далейшым ён набыў папулярнасць у інтэрнэце, дзе выступаў з шакавальнымі выказваннямі. У прыватнасці, ён пісаў, што «ахвяры сэксуальнага гвалту самі нясуць адказнасць за напады».

Пасля гэтага яго заблакавалі ўсе папулярныя сацыяльныя сеткі, у тым ліку твітар. Яго профіль быў разблакаваны пасля куплі сацсеткі Іланам Маскам.

На гэтым тыдні Тэйт у твітары з сарказмам папрасіў у экаактывісткі Грэты Тунберг адрас электроннай пошты, каб расказаць ёй пра сваю калекцыю аўтамабіляў і іх шкодныя выкіды ў атмасферу. Тунберг, таксама з сарказмам, дала яму адрас [email protected].

Пасля гэтага, пачакаўшы каля 10 гадзін, Тэйт выклаў дзвюххвілінны ролік, у якім паліць цыгару і спрачаецца з экаактывісткай. Прыкладна ў сярэдзіне роліка можна ўбачыць, як яму перадаюць піцу. Карыстальнікі сацсетак прыйшлі да высновы, што надпіс на скрынцы мог пацвердзіць, што Тэйт знаходзіцца ў Румыніі, хоць афіцыйна гэта не пацвярджалася.

«Вось што здараецца, калі вы не адпраўляеце на перапрацоўку скрынкі з-пад піцы», — напісала Грэта Тунберг пасля затрымання Тэйта.

Каментары2

  • Вадя
    31.12.2022
    А почему он блогер? Скорее ,бандит ,преступник...
  • Грышка
    31.12.2022
    Вадя, На жаль, сучасная культура сацыяльных сетак лічыць, што людзі, якія гучна вяшчаюць глупства, але ня робяць нічога годнага й карыснага, вартыя ўвагі, захапленьня ды перайманьня. Гэта вар'яцтва.

Цяпер чытаюць

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА22

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

У школах і дзіцячых садах дазволяць выкарыстоўваць электраабагравальнікі

Упершыню з 2022 года міністр замежных спраў Германіі сустрэўся з Лаўровым7

«Ведаеце, Лукашэнка не прэзідэнт». Яны так усміхнуліся, кіўнулі». Дэпартаваны з Грузіі Леў Міхееў расказаў, як з ім абыходзіліся ў Арменіі3

Саюз палякаў у Беларусі аднаўляе магілу польскага генерала пад Гроднам ФОТАФАКТ34

Трамп не пусціў CNN на борт свайго самалёта1

Цягнік, які ішоў з расійскай Анапы ў Мінск, затрымаўся ў дарозе праз пашкоджанне ўкраінцамі чыгункі на Браншчыне1

Прэзідэнтам FIDE стаў былы расіянін з казахстанскім пашпартам. Ён знаходзіцца пад украінскімі санкцыямі2

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё35

Трамп спадзяецца на пагадненне паміж Зяленскім і Пуціным яшчэ да суровай зімы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА22

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць