Улада33

Мінскі гадзіннікавы завод будуць прадаваць швейцарскаму банкруту?

Дамова з кампаніяй «Франк Мюлер» выклікае больш пытанняў, чым адказаў, бо ў швейцарскай прэсе фірме прадказваюць банкруцтва.

У мінулую пятніцу Аляксандр Лукашэнка абмяркоўваў магчымасць продажу Мінскага гадзіннікавага заводу швейцарскай кампаніі «Франк Мюлер».

Але, як адзначае БДГ, дамова з кампаніяй «Франк Мюлер» выклікае больш пытанняў, чым адказаў, бо ў швейцарскай прэсе фірме прадказваюць банкруцтва.

Кампанія «Франк Мюлер» з’явілася ў 1991 годзе. У 1990‑я кампанія развівалася вельмі паспяхова: колькасць вытворчых цэхаў павялічвалася, адчыняліся крамы па ўсім свеце, раслі прыбыткі.

Першыя сур’ёзныя непрыемнасці адбыліся на мяжы 2003‑2004 гадоў.

У 2007 годзе попыт на прадукцыю «Франк Мюлер» зваліўся на 25%, у 2008‑м — на 75%.

З вясны 2009 года кіраўніцтва кампаніі пачало ладзіць масавыя звальненні персаналу: на вуліцы апынуліся больш 250 чалавек.

Швейцарскі ўплывовы эканамічны часопіс Bilan у вераснёвым нумары за гэты год паведамляе, што цяпер кампанія «Франк Мюлер»

знаходзіцца ў цяжкім фінансавым становішчы
, бо складскія запасы перавышаюць гадавы аб’ём вытворчасці, а абавязак па падатковых плацяжах складае 300 млн швейцарскіх франкаў.

Паміж тым, пакуль у Швейцарыі назіральнікі абмяркоўваюць гаротны стан кампаніі, у Мінску яна збраецца купіць гадзіннікавы завод за 10 млн долараў. Прадпрыемства займае пры гэтым некалькі дзясяткаў тысяч квадратных метраў. Атрымліваецца, што велізарны будынак разам з прыстойным участкам зямлі (30 гектараў) дастанецца швейцарскай кампаніі амаль задарма. Па прыблізных разліках, у 10 раз менш за тую суму, якую павінен заплаціць фундатар, купляючы будынак Мінскага гадзіннікага заводу па рынкавым кошце.

Як бы там ні было, сітуацыя з намерамі швейцарскага фундатара на беларускім напрамку павінна хутка праясніцца. Да 15 снежня «Франк Мюлер» павінен падаць на стол Аляксандру Лукашэнка праекты асноўных дакументаў.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды1

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды

Усе навіны →
Усе навіны

Выбухнуў і загарэўся Амурскі газахімічны комплекс на мяжы з Кітаем за 6500 кіламетраў ад Украіны2

Ці можна ў Ірландыі замовіць вячэру па-ірландску? Эксперымент блогера, які стаў вірусным22

У цэнтры Мінска прадаюць кватэру з уласным смеццеправодам1

Памылка пры павароце: у Мінску сутыкнуліся два грузавікі МАЗ і Mercedes

Допыты і пагрозы. Што адбываецца са студэнтамі ЕГУ пасля прызнання ўніверсітэта «экстрэмісцкім»7

Адміністрацыя Трампа збіраецца адклікаць 200 тысяч турыстычных віз у тых, хто прыехаў па іх у краіну і папрасіў прытулак4

Беларусы прывезлі з Капенгагена «крыж каралевы Сафіі». Гісторыкі называюць яго біжутэрыяй за 4000 еўра15

У Купалаўскім тэатры расійскія рэжысёры правядуць творчую лабараторыю, у якой абяруць спектакль для рэпертуару12

Каб захаваць першы радок у сусветным тэнісе, Арыне Сабаленцы трэба толькі перамагаць на US Open11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды1

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць