Грамадства22

Беларускі банк выпусціў першую ў Беларусі карту для жывёл

Лічбавую карту «Лапкі» можна бясплатна загрузіць у мабільным дадатку БНБ-банка і тым самым стаць донарам дабрачыннага фонду для жывёл. Гэтая карта прэзентуецца як першая ў Беларусі, якая дапамагае клапаціцца пра сваіх і чужых гадаванцаў.

Мабільная праграма «Лапкі» БНБ-банка

«Калі вы будзеце ёй карыстацца, 1% ад сумы вашых аперацый банк будзе пералічваць на дабрачыннасць, а менавіта ў фонд SaveUs, — патлумачыў супрацоўнік аддзялення банка выданню Blizko.by. — Умоўна кажучы, вы правялі аперацыю на 1000 рублёў, а 10 рублёў ад гэтай сумы банк пераводзіць у фонд для дапамогі жывёлам, у якіх пакуль што няма дома.

Дабрачынны фонд SaveUs

Карыстальнікаў карты, у якіх ёсць хатнія жывёлы, чакаюць прыемныя зніжкі ў ветэрынарных цэнтрах і клініках, зоакрамах і гатэлях-буціках для сабак, гатэлях для катоў і котак, а таксама ў pets-friendly установах.

Адзін кліент банка можа адкрыць адну карту на тры гады. Для гэтага не трэба ісці ў аддзяленне банка. Дастаткова толькі адкрыць мабільны дадатак.

«Мы выпусцілі карту ў сярэдзіне лістапада 2022 года, таму аналагаў у Беларусі не існуе, але і партнёрская сетка працягвае развівацца. Магчыма, з'явяцца грумерскія салоны, больш зоакрам або сэрвісаў для жывёл», — гавораць у банку.

Каментары2

  • Парадох
    12.01.2023
    Прям не страна, а место для рая. И животных они защыщают и за цветочками ухаживают, а вот людей и с людьми как с вселенской заразой - бьют, издеваются, судят за взгляб и слово, 
    Страшно , очень страшно там и них, не ведитесь.
  • Alies
    12.01.2023
    Засталіся яшчэ банкі, якія не пужаюцца заказваць рэкламу "экстрэмістаў"

Цяпер чытаюць

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне1

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне

Усе навіны →
Усе навіны

Практычна спыніўся рух транспарту на трасе «Наваросія» — сухапутным калідоры ў Крым3

У Мінску заўважылі рэдкі суперкар McLaren. Такіх усяго 765 у свеце

Ва Украіне збіраюцца пашырыць мандат спецыяльнага прадстаўніка па Беларусі3

У Гомелі з 15‑га паверха ўпаў 17‑гадовы хлопец

У Дубаі пачалі будаваць найбуйнейшы аэрапорт у гісторыі чалавецтва3

Найлепшым тэлерэпарцёрам Беларусі назвалі Вікторыю Сянкевіч — за ўключэнні з Аляскі5

12‑гадовага мінчука злавілі на распаўсюдзе наркотыкаў. Яму нічога не будзе1

Украінская пракуратура дала падрабязнасці пра справу, па якой, верагодна, праходзіць Мікіта Шацілін8

Кіт Келаг: Калі Лукашэнка ўступіць у вайну з Украінай — гэта будзе яго канец6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне1

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць