Культура44

Аліна Коўшык расказала, колькі беларускіх выдавецтваў апынулася ў выгнанні і як ім будуць дапамагаць

Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага пераходнага кабінета Аліна Коўшык стала адной з ініцыятарак заснавання Інстытута беларускай кнігі.

Фота: сацыяльныя сеткі

Аліна Коўшык тлумачыць, чаму ўзнікла патрэба ў такім Інстытуце:

«Улады прызнаюць кнігі «экстрэмісцкімі», зачыняюць крамы, якія прадавалі менавіта беларускія кнігі. Надрукаваць іх цяпер у краіне немагчыма, забіраюць ліцэнзіі на дзейнасць, напрыклад, як у Янушкевіча.

Таму пасля кансультацыі з асяродкам нашых выдаўцоў мы ініцыявалі стварэнне менавіта такой пляцоўкі на ўзор падобных інстытутаў, якія ёсць у дэмакратычных краінах. Падумалі, што гэта можа быць добрым пачаткам для Беларусі. 

Галоўная ідэя ў тым, каб далей гэты Інстытут беларускай кнігі мог перанесці сваю працу на Беларусь. Сярод задачаў — павялічэнне чытацкага попыту на беларускія кнігі.

Цяпер у людзей ёсць жаданне іх чытаць, але беларускія кнігі не заўсёды лёгка знайсці. Калі мы паглядзім на наклады, якія друкуюцца, то гэта не вельмі ўнушальныя лічбы. Нам бы хацелася, каб беларускія кнігі сталі дасяжнымі. 

Разумеем, што, магчыма, зараз усіх нашых мэтаў будзе складана дасягнуць, улічваючы сітуацыю ў краіне, але вырашылі пачынаць цяпер, бараніць беларускае кнігадрукаванне, каб не страціць інтэлектуальны патэнцыял, арганізатарскія здольнасці людзей, якія гэтым займаліся».

Дакладана падлічыць, колькі беларускіх выдавецтваў цяпер знаходзіцця ў выгнанні, цяжка. Аліна Коўшык кажа, што больш за 10.

«Гэтым выдавецтвам фактычна ўсё трэба пачынаць з нуля. І адна з задач Інстытута — дапамагчы ім знайсці сябе на новым месцы, з пэўнымі юрыдычнымі, бухгалтарскімі кансультацыямі.

Таксама разумеем, што цяпер вельмі шмат беларускіх культурніцкіх праектаў, якія патрабуюць фінансавай дапамогі. Агулам у дэмакратычных краінах такія інстытуцыі фінансуюцца з боку дзяржавы. У нас пакуль такой магчымасці няма, будзем шукаць мецэнатаў, фонды. 

Таксама важна, каб беларуская літаратура была больш бачна за мяжой, таму тут будзем дзейнічаць разам з міжнароднымі партнёрамі. Магчыма, пэўныя праекты яны будуць гатовы падтрымліваць», — падсумоўвае Аліна.

Чытайце таксама: 

Андрэй Янушкевіч: Літаральна з мінулага тыдня дзейнічае польскі гаспадарчы суб’ект — выдавецтва «Янушкевіч»

У Варшаве прайшла ўстаноўчая канферэнцыя «Інстытута беларускай кнігі»

«Нічога не паўтараецца аднолькава, немагчыма проста вярнуць мінулае». Выйшла трэцяя частка беларускамоўных «Хронік Нарніі»

Каментары4

  • Ыўк
    24.01.2023
    Насамрэч выдатная ініцыятыва. У Беларусі адчуваецца нястача кніг па-беларуску: іх і так было каліва, а цяпер зусім край. Дык і тыя, што ёсць, каштуюць зусім неадэкватных грошай. Бачна як кнігі з катэгорыі «~20 р.» скочаць да трыццаці, а затым і да сарака. Шмат серыяў засталіся без працягаў, шмат дамоўленасцяў на выданне твораў сусветнага маштабу, якіх дамагаліся гадамі, былі абясцэнены. Заўважна, што «Янушкевічу» цяжка ад гэтага ачуцца.
  • Новая Зямля
    24.01.2023
    Калi яна толькi апынулася у кабiнеце было заяулена пра выхад нацыянальнага пытання на сусветны узровень. I дзе яно? Дзе беларускiя выставы, тэатральныя пастановы, шырока разрэкламаваныя канцэрты, iнтэрв’ю вядомых беларусау у сусветных выданнях i медыя? Зноу скацiлася усе да банальнага куратарства
  • Грышка
    25.01.2023
    New Earth, Зьмена не адбываецца за ноч. Зьмена патрабуе часу, грошай і настойлівасьці. Не пакідайце надзей і намаганьня.

Цяпер чытаюць

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома5

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску з'явіцца больш дарожных палос, даступных толькі грамадскаму транспарту і электракарам

56‑гадовую чыноўніцу з Бешанковічаў асудзілі адразу па пяці палітычных артыкулах2

«Наша Ніва» атрымала тры журналісцкія прэміі. Сярод пераможцаў Бугай і Роўда23

96‑гадовы Уорэн Бафет перастае кіраваць кампаніяй Berkshire Hathaway1

«Прыгразіла пайсці да іншага». У МУС расказалі падрабязнасці забойства 43‑гадовай цяжарнай жанчыны хакейным арбітрам25

У Балівіі апісалі новы від дзікага ката. Такога не было больш за 100 гадоў1

Памятаеце хлопца, які зрабіў заўвагу турысту за недакурак у цэнтры Мінска? Цяпер ён сам правёў ноч у аддзяленні міліцыі26

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі17

На вайсковыя зборы на Гомельшчыне адпраўлялі з дапамогай алкатэстара4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома5

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць