Рэдактарку гомельскай раёнкі, вядомую як даносчыцу, прызначылі кіраваць «зачышчаным» радыё
Гомельскае выданне «Флагшток» паведамляе, што галоўная рэдактарка гомельскай раёнкі «Маяк» Ірына Канавалава сёння была прызначаная на пасаду кіраўніка гомельскага гарадскога радыё 107.4 FM.

Гэтая жанчына — былая ідэалагічная работніца, жонка міліцыянта. У апошнія гады яна адчула сябе здольнай вырашаць людскія лёсы, і ёй гэта спадабалася: па яе даносах людзей судзілі, саджалі ў калоніі і дэпартавалі з Беларусі. «Наша Ніва» пра яе «подзвігі» падрабязна пісала паўгода таму:
«Сала Украіне». Хто такая Ірына Канавалава — рэдактарка раёнкі, па даносах якой пенсіянера пасадзілі, а жанчыну дэпартуюць
«Флагшток» таксама пералічвае гэтыя і іншыя ўчынкі прапагандысткі, адзначаючы, праўда, што
«Канавалава за чатыры гады працы так і не змагла знайсці чытачоў для сваіх публікацый. Палітычную прапаганду (таксама як і раённыя навіны) на старонках «Маяка» і яго сацыяльных сетак звычайна праглядае ад 50 да 300 чытачоў».
Канавалаву прызначылі кіраваць радыё, на якім перад гэтым правялі кадравыя чысткі па палітычных матывах. Звальненні на КУП «Гомельскае гарадское радыё» пачаліся ў кастрычніку 2022 года. Радыёвядучых абвінавацілі ў падтрымцы пратэстоўцаў у 2020 годзе, а таксама ў тым, што ў пазітыўным ключы згадалі расійскага апазіцыйнага журналіста Юрыя Дудзя.
У Гомелі звольнілі «за палітыку» некалькіх супрацоўнікаў дзяржаўнага радыё
-
КДБ запусціў новы бот у тэлеграме для вярбоўкі беларусаў за мяжой. Прапануюць расклейваць улёткі, фатаграфаваць аб'екты і «нешта іншае»
-
У продажы з’явілася пашыранае англамоўнае выданне кнігі Алеся Бяляцкага
-
«Хто праз вёску едзе — спыняецца, фатаграфуе». Беларуска расказала пра гісторыю векавога дрэва на сваёй сядзібе
Каментары