2 лютага на адным з прадпрыемстваў у Беларусі майстра прыціснула трохтонным станком. Ад атрыманых цяжкіх траўмаў мужчына загінуў. Яшчэ адзін рабочы атрымаў пераломы, яго шпіталізавалі. Пра гэтае трагічнае здарэнне паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Прадпрыемства, на якім загінуў 26-гадовы майстар, выпускае вырабы з пластмасы. Ён з двума рабочымі ставіў на ножкі новае абсталяванне, але тэрмапластаўтамат з нейкай прычыны ўпаў. З нагоды трагічнага інцыдэнту прызначаныя экспертызы.
На якім прадпрыемстве адбылося здарэнне і нават у якім горадзе, Следчы камітэт пакуль не ўдакладняе. Паколькі праверку праводзіць Гродзенскі міжраённы аддзел Следчага камітэта, можна меркаваць, што гэты выпадак адбыўся недзе на Гродзеншчыне.
Каментары