Ежа1414

Яйкі ўкрутую без вады: як іх прыгатаваць?

Хочаце ведаць, ці можна прыгатаваць яйкі ўкрутую без каструлі з вадой? Так, гэта магчыма. Дзелімся з вамі хітрасцю, пра якую вы наўрад ці здагадваліся.

Фота: pixabay.com

«Зварыць» яйкі ўкрутую без вады можна некалькімі спосабамі. Для першага нам спатрэбіцца духоўка. Вам трэба старанна вымыць яйкі і выцерці іх насуха, потым разагрэць духоўку да тэмпературы 160 градусаў, расказвае dompelenpomyslow.pl.

Зручна запякаць яйкі ў духоўцы ў форме для кексаў — так вы зможаце паставіць іх у выемкі ў форме, што дапаможа захаваць яйкі цэлымі. Пастаўце яйкі ў разагрэтую духоўку на паўгадзіны, а потым пакладзіце іх у халодную ваду, каб спыніць працэс гатавання. Будзьце вельмі асцярожныя і, магчыма, нават выкарыстоўвайце кухонныя пальчаткі, бо яйкі будуць вельмі гарачыя. Калі яны астынуць, можна іх ачысціць.

Калі ў вас дома ёсць фрыцюрніца, можаце прыгатаваць яйкі ў ёй. Разагрэйце яе да 120 градусаў, пакладзіце ў яе яйкі і гатуйце іх 17 хвілін. Пасля гэтага асцярожна (яйкі будуць вельмі гарачыя!) пакладзіце іх у халодную ваду.

Думаеце, што ўмееце чысціць яйкі правільна? Вось некалькі лайфхакаў, як спрасціць гэты працэс

Рэцэпт на выхадныя. Хлебны пудынг з яблыкамі — арыгінальны і эканомны

Рэцэпт на выхадныя. Ёркшырскія пудынгі з прыправамі і цыбуляй — добрая святочная закуска

Каментары14

  • Дзед
    04.02.2023
    Яйкі трэба есьці сырыя і толькі ад свойскіх курэй, што вольна ходзяць і ядуць кузурак, траву, чарвякоў. Крамныя, ад курэй кормленых камбікормам трымайцеся падалей.
  • Vir
    04.02.2023
    Vada poki josc` zaūždy. Navosta čakac` paūhadziny, kali zvaryc` ich u vadzie patrabuje 5-7 chvilinaū ?
  • Улад
    04.02.2023
    Гэта ўсё цікава. Толькі незразумела: навошта? З вадой пакуль праблем няма. А калі няма вады (напрыклад, вы у Афрыканскай Сахаре) - яйкі можна зварыць ў пяску.:))
    Хаця ... Калі жанчына хоча уразіць сваіх гасцёў ... А яна ж заўсёды гэтага хоча!

Цяпер чытаюць

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»2

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»

Усе навіны →
Усе навіны

Петэр Мадзьяр заявіў, што параіў бы Пуціну завяршыць вайну3

«Адкуль вы ўсе?!» Слава Камісаранка быў ашаломлены складам гледачоў на сваім канцэрце ў ЗША21

У Мінску сабутэльнікі забілі таварыша і вынеслі паміраць на лесвічнай пляцоўцы5

У мінскім аэрапорце па вяртанні з Грузіі затрымалі фатографа Аляксандра Шышко6

Танны аналаг Егіпта. Беларуска расказала, як адпачыла ў Камбоджы6

Прыёрбанк перавёў на рахункі дзяржавы мінімум 800 мільёнаў рублёў2

Мінчанка ляжала на ложку-трансформеры, калі той раптам склаўся2

У Гомелі зноў працуе рэстаран «Спадчына», закрыты пасля «Гукання вясны»

Навукоўцы ў шоку ад вынікаў даследаванняў інтэлекту пакалення Z14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»2

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць