Ежа44

Рэцэпт на выхадныя. Хлебны пудынг з яблыкамі — арыгінальны і эканомны

Чэрствы хлеб не выкідайце. Калі не любіце размочваць яго ў каве з малаком, зрабіце з яго смачны пудынг, як англічане робяць. Пудынг з яблыкамі і разынкамі не горшы за звыклы яблычны пірог.

Фота: BBC Food

Каб зрабіць хлебны пудынг з яблыкамі, вам спатрэбіцца:

  • 75 грамаў разынак
  • 100 мілілітраў халоднага чаю
  • 3 яблыкі ці грушы (або два яблыкі і адна груша)
  • трошкі лімоннага соку
  • 400 мілілітраў малака
  • 125 грамаў масла + трошкі яшчэ для змазвання формы
  • 3 яйкі
  • 120 грамаў цукру (лепш браць карычневы)
  • 2 чайныя лыжкі карыцы
  • 1 чайная лыжка сушанага мускатнага арэху
  • 1 чайная лыжка ванільнага экстракту
  • палова вялікага бохана хлеба
  • марожанае, заварны крэм ці смятана для падачы
  1. Пакладзіце разынкі ў невялікую міску, заліце іх чаем і пакіньце замочвацца.
  2. Аблупіце садавіну, выражце сярэдзінкі, нарэжце на долькі і пакладзіце ў міску з вадой і некалькімі кроплямі выціснутага лімоннага соку.
  3. Вышмаруйце маслам форму для запякання і разагрэйце духоўку да 200 градусаў.
  4. Павольна разагрэйце малако ў каструлі, потым дадайце масла і дайце яму растаць. Адстаўце каструлю з гэтай сумессю ўбок, каб малако і масла крыху астылі, але пры гэтым заставаліся цёплыя.
  5. Пакладзіце ў міску яйкі, 100 грамаў цукру, карыцу, мускатны арэх і ваніль. Узбіце іх венчыкам ці міксерам, пакуль сумесь добра не перамяшаецца. Дадайце малако з маслам, зноў узбіце.
  6. Разарвіце хлеб на кавалкі і выкладзіце іх у пашмараваную маслам форму для запякання. Вы можаце браць хлеб са скарынкай або без яе — на ваш густ. Адцадзіце разынкі і рассыпце іх па хлебе, а потым пакладзіце зверху нарэзаную садавіну. Уліце яечнае цеста і пасыпце рэштай цукру.
  7. Выпякайце 30 хвілін або пакуль пудынг не застыне і на ім не з’явіцца залацістая скарыначка.
  8. Падавайце пудынг з марожаным, заварным крэмам ці смятанай.

Рэцэпт на выхадныя. Пудынг Евы — 200-гадовая брытанская страва

Хочаце захоўваць яблыкі дома? Вось як гэта рабіць, каб яны не згнілі

Рэцэпт на выхадныя. Рысавы пірог з апельсінам — проста і сытна

Каментары4

  • ira
    22.01.2023
    а якія яны англічане?
    яны такія маленькія чорненькія кучаравенькія кругленькія?
    як з чэрствага чорнага хлеба калабок?
  • разынка на тарце
    22.01.2023
    калі нехта не разумее наш
    "тонкі ангельскі гумар" наконт чорнага калабка гл.

    на Премьер-министр Соединённого королевства Великобритании и Северной Ирландии
  • Реалистка
    23.01.2023
    Люблю пироги с яблоками)

Цяпер чытаюць

Студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту74

Студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

У «Мінсктрансе» расказалі, колькі ў Мінску штомесяц ловяць зайцаў5

Рубіа запатрабаваў ад іранскай дэлегацыі неадкладна пакінуць Нью-Ёрк1

«Я пацягнуў за штурвал». Пасажыр рэйса Flydubai распавёў, як яму ўдалося выратаваць самалёт Дубай — Тэль-Авіў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту74

Студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць