Свет55

Што за чалавек пакінуў у спадчыну Валерыю Залужнаму мільён даляраў? І каго ён адзначыў яшчэ?

24 студзеня газета The New York Times між іншым паведаміла, што галоўнакамандуючы Узброеных сіл Украіны Валерый Залужны атрымаў у спадчыну мільён даляраў ад амерыканца ўкраінскага паходжання Грыгорыя Сцепанца і перадаў усю суму на патрэбы арміі. Газета тады не ўдакладніла, кім быў Сцепанец і як ён быў звязаны з Залужным. Цяпер журналісты даведаліся пра гэта больш.

Грыгорый Сцепанец нарадзіўся ў Вінніцы ў 1938 годзе. Яго бацька быў забіты немцамі падчас Другой сусветнай вайны. Хлопчыка з маці эвакуіравалі на Урал, вярнуліся дахаты яны толькі пасля заканчэння вайны.

Пасля школы Грыгорый вучыўся ў Маскве, скончыў МДУ, дзе атрымаў вышэйшую адукацыю па матэматыцы і па хіміі, а таксама вучоную ступень кандыдата хімічных навук. Працаваў у навуцы (НДІ геафізікі), але быў звольнены пасля таго, як падпісаў ліст у падтрымку дысідэнтаў.

Грыгорый Сцепанец у юнацтве. Фота: Вінниця цікава / Facebook

Сцепанец доўга спрабаваў з'ехаць з СССР, аднак яго не выпускалі. Пакінуць краіну ўдалося толькі пасля прыходу да ўлады Міхаіла Гарбачова. З 1989 года Сцепанец жыў у амерыканскім горадзе Рэдманд (штат Вашынгтон) і працаваў у кампаніі Microsoft праграмістам. Гэты чалавек гаварыў на ўкраінскай, рускай, нямецкай, італьянскай і англійскай мовах.

Грыгорый Сцепанец у маладосці. Фота: Вінниця цікава / Facebook

Грыгорый Сцепанец памёр у кастрычніку 2022 года, усяго на дзень перажыўшы сваю жонку Алу. У іх засталіся дачка, унук і праўнук.

Залужны аказаўся не адзіным спадчыннікам, якога Сцепанец пазначыў у завяшчанні. Яшчэ мільён даляраў ён завяшчаў Арміі абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) і па 2 мільёны — двум украінскім універсітэтам: Кіева-Магілянскай акадэміі ў Кіеве і Украінскаму каталіцкаму універсітэту (УКУ) у Львове.

Прадстаўнікі абедзвюх ВНУ пацвердзілі гэтую інфармацыю. Прарэктарка УКУ Наталля Клімоўская заявіла, што ўніверсітэт яшчэ ніколі не атрымліваў такіх буйных ахвяраванняў, тым больш ад незнаёмага донара. На што накіраваць грошы, вырашыць назіральная рада ВНУ.

«Мы думаем, што гэты факт, што спадар Рыгор пералічыў грошы Залужнаму і на адукацыю, сведчыць, што ён балеў за Украіну, за яе цяперашніх лідараў і за выхаванне новых, якія будуць аднаўляць яе ў будучыні», — сказала Клімоўская.

Акрамя таго, Сцепанец хацеў падтрымаць украінскую мову і культуру, таму сярод нашчадкаў пазначыў яшчэ і ансамбль старадаўняй музыкі «Харэя казацкая». Сцепанец завяшчаў сродкі кожнаму ўдзельніку ансамбля асобна, у тым ліку і сям'і ўдзельніка калектыва Даніды Пярцова, які памёр у 2021 годзе ад каранавіруса. Канкрэтныя сумы пакуль не вядомыя.

Чытайце таксама:

СМІ: Залужны атрымаў у спадчыну мільён даляраў і ахвяраваў яго УСУ

Каментары5

  • Оля
    06.02.2023
    Царствия небесного настоящему патриоту и верному сыну Украины!
  • Вадя
    06.02.2023
    Что здесь ,помимо прочего вызывает интерес? То ,что в Израиль он завещал деньги просто армии ,а здесь генералу Залужному в надежде на то ,что их не разворуют. Мелкий ,но характерный штрих
  • ром
    06.02.2023
    Воот это человек дела!! А не псевдо- патриоты - пи… болЫ

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць2

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць

Усе навіны →
Усе навіны

Трансгендарная дачка Ілана Маска адказала на яго гучныя заявы12

У дзень цырымоніі адкрыцця Алімпіяды ў Францыі адбыліся дыверсіі на чыгунцы1

У Мінску пачалі судзіць пяць чалавек па гучнай справе за «падрыхтоўку тэракту ў Дзень перамогі»3

Якая сетка кафэ самая распаўсюджаная ў Беларусі? Гэта не «Бургер Кінг» і не былы «Макдональдс»2

95-гадовая жанчына патанула ў каркасным басейне ў Лёзненскім раёне1

Марыя Васілевіч расказала, як стала вядучай «Калыханкі». Кажа, гэта не дзеля папулярнасці6

Даляр на таргах апускаўся ніжэй за 3,10 рубля1

«Байсол» збірае грошы для дзяцей палітвязняў перад школай — яшчэ можна падтрымаць2

Экс-дзяржсакратар ЗША апублікаваў імаверны мірны план Трампа па Украіне. Што ў ім?29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць2

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць

Галоўнае
Усе навіны →