Спорт

Азаранка стартавала з перамогі

У фінальным тэнісным турніры чэмпіёнскай гонкі 2009 года беларуска ў першым матчы перамагла сербку Елену Янкавіч — 6:2, 6:3.

У фінальным тэнісным турніры чэмпіёнскай гонкі 2009 года беларуска ў першым матчы перамагла сербку Елену Янкавіч — 6:2, 6:3.

У фінальным турніры, што стартаваў у сталіцы Катара горадзе Доха, бяруць удзел восем наймацнейшых тэністак свету, разбітыя на дзве групы.

Вікторыя Азаранка (6‑ы нумар пасеву) разам з Еленай Янкавіч (8‑ы нумар), расіянкай Дзінарай Сафінай (1‑я), і датчанкай Каралінай Вазняцкі (4‑я) гуляюць у «белай» групе.

У «карычневай» групе выступаюць: Серэна Уільямс (2‑і нумар пасеву), Святлана Кузняцова (3‑я), Елена Дзяменцьева (5‑я), Венус Уільямс (7‑я). Дзве расіянкі і дзве сястры-амерыканкі.

Тэнісісткі згуляюць у аднакругавы групавы турнір, у паўфіналы, што пройдуць 31 кастрычніка, выходзяць па дзве спартоўкі.

Фінал — 1 лістапада.

***

У сераду Вікторыя Азаранка згуляе з Каралін Вазняцкі, пачатак матчу а 16-й паводле менскага часу, у гэты ж дзень у нашай групе гуляюць Сафіна і Янкавіч.

У «карычневай» групе сёння, 27 кастрычніка, гуляюць Дзяменцьева і Венус Уільямс, а таксама Серэна Уільямс і Святлана Кузняцова.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ6

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ

Усе навіны →
Усе навіны

Гродзенскі біскуп сыграў на барабанах на каталіцкім фестывалі моладзі3

Як за дзесяцігоддзе Швецыя амаль закрыла дзверы для мігрантаў9

Расія і Украіна абмяняліся ўдарамі па энергааб’ектах пасля слоў Трампа пра энергетычнае перамір’е9

28‑гадовую ўкраінку з Марыупаля асудзілі ў Мінску за палітыку. Чаму яна прыехала з Польшчы ў Беларусь, няясна4

Анжаліка Борыс: Пачобута паўсюль прымалі як героя9

Электронную «Беларускую энцыклапедыю», створаную як прастору «верагодных ведаў пра Беларусь», ціха ліквідавалі разам з рэдакцыяй. Купу артыкулаў перадалі Гігіну6

УСУ атакавалі Растоўскую, Самарскую і Варонежскую вобласці

Статкевіч: Калі вам даюць «слова афіцэра», вас гарантавана падмануць12

«Бальніца Піт» названая найлепшым драматычным серыялам года

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ6

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць