Эканоміка1111

«ЕС знізіў аб’ём вытворчасці». Кіраўнік МАРГ патлумачыў, чаму гуркі ў краіне па 16 рублёў

Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі Аляксей Багданаў на тэлеканале «Беларусь 1» растлумачыў высокія цэны на агуркі ў беларускіх магазінах. Паводле яго, «гэта выключна ўплыў сітуацыі». 

Багданаў патлумачыў, што Еўрапейскі саюз праз высокія цэны на газ знізіў вытворчасць цяплічных гаспадарак. 

«Газ жа дарагі стаў, а гэта ж трэба абаграваць цяпліцы, даасвятляць. Гэта ўсё для іх дорага стала, яны знізілі вытворчасць. З Турцыі складана завесці, бо лагістыка ўскладнілася. І сёння адзіны рынак, дзе іх можна набыць, гэта Расійская Федэрацыя. Але ў Расіі рэгулявання цэн няма. І, вядома, пры ўсплёску кан'юнктуры яны паднялі шмат у чым цэны», — растлумачыў кіраўнік МАРГ.

Багданаў прапанаваў «не перажываць» наконт гуркоў і цэн на іх.

«Засталося пацярпець літаральна да канца лютага, і ўжо ў поўным аб'ёме першы новы ўраджай цяплічных нашых агуркоў з'явіцца ў крамах, і ў сакавіку мы ўжо будзем цалкам забяспечаны нашым, так бы мовіць, агурком. Скончыцца міжсезонны перыяд, у які мы завозім імпартную прадукцыю», — запэўніў ён.

Багданаў не патлумачыў, чаму з такім танным газам, як у Беларусі, мы не можам вырасціць танныя гуркі. Цяпер у краіне агуркі па 16 рублёў.

Каментары11

  • З Латвіі
    11.02.2023
    У Латвіі каля трох еўра за кг, латвійскія, турэцкія і гішпанскія. Яшчэ тыдзень таму турэцкія купляла па 1,5 еўра. Газ дарагі, але латвійскіх гуркоў колькі заўгодна, ўвесь час зніжкі ў гандлёвых сетках. Бо і тры еўра неяк дорага, звыклі ў мінулыя зімы танней купляць.
  • BLR
    11.02.2023
    Аналагічная сітуацыя ў Масковіі. Але там шчыра прызналі - кошты выраслі з-за ... адсутнасьці канкурэнцыі, то бок імпарту.
  • df
    11.02.2023
    даваявалiся, калгаснiкi

Цяпер чытаюць

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Самая дзіўная выбарчая сістэма ў свеце. Пяць невідавочных рэчаў, якія важна ведаць пра выбары ў Венгрыі2

Студэнтку, якая раптоўна памерла ў польскай Лодзі, пахавалі ў Беларусі1

Яна баіцца толькі аднаго — што не хопіць часу. Старшыні Рады БНР Івонцы Сурвіле — 90 гадоў28

Сёння — 15‑я гадавіна тэракту ў мінскім метро10

Трамп хоча ўзвесці ў Вашынгтоне 76‑метровую трыумфальную арку4

Новы трэнд — грыбная кава. Наколькі гэта сапраўды функцыянальны напой?3

Бяляцкі: Уся Беларусь — вялікая турма28

Трамп: Наступны крок — Марс!5

«Арыён» прывадніўся ў Ціхім акіяне. Гістарычная місія палёту да Месяца «Артэміда-2» паспяхова завершана9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць