Культура1111

Фальш літаратурнага генерала

Наталка Бабіна піша пра кінааповесць Аляксея Дударава «Брэсцкая крэпасць».

Як можна зразумець з прадмовы чыноўніка з апарату саюзнай дзяржавы, кінааповесць — і фільм, які здымаецца на сродкі гэтай арганізацыі, — мае на мэце паказаць «сапраўднае сяброўства і братэрства» розных народаў падчас Вялікай Айчыннай вайны. Асабліва расіянаў і беларусаў.

У кінааповесці дзейнічаюць рэальныя людзі — Фамін, Гаўрылаў, Кіжаватаў. Рэальнымі прозвішчамі названыя кіраўнікі нямецкіх вайсковых падраздзяленняў. Беларускі склад¬нік братэрства народаў — старшына Валашанюк, які гаворыць па‑беларуску (пазбягаючы словаў, незразумелых расійскамоўным) і ідзе на гераічную смерць, іграючы на гармоніку «Польку‑трасуху». Яшчэ ёсць чачэнец, які перад смерцю спявае вясельную чачэнскую песню… Няма ні згадкі пра берасцейскую турму, дзе чакаюць смерці асуджаныя саветамі, у тым ліку і будучы кардынал Свёнтак. Няма ні згадкі пра адчужэнне палка НКВД, раскватараванага ў крэпасці, ад мясцовага насельніцтва.

Новы фільм будзе розніцца ад старога, знятага паводле сцэнара Смірнова, большым натуралізмам у паказе смерцяў (разарванае снарадам цела дзіцяці, выбітыя вочы немца і г. д.), наяўнасцю жанчынаў у бялізне, ды тым, што героі — абаронцы крэпасці — час ад часу жартуюць. І яшчэ ў кадры будуць з’яўляцца «лікі праваслаўных святых», што засталіся на сценах гарнізоннага клуба — былой царквы (між іншым, ад 1921 да 1939 года гэта быў касцёл, а не царква)… І гэта напісаў аўтар «Вечара», які дэманстраваў тады такую тонкасць пачуццяў… Эх!

Кінааповесць цалкам укладаецца ў савецкую традыцыю твораў пра вайну і таго жалезабетоннага ўслаўлення подзвігу савецкіх абаронцаў крэпасці, якое цалкам пакрыла сабою праўду рэальнасці і надоўга зрабіла рэальную гісторыю Брэста толькі прыдаткам да пануючай ідэалогіі. Ёсць нешта выключна няшчырае і цынічнае ў тым, як гэта рэанімуецца цяпер.

Сканчаецца «Брэсцкая крэпасць» словамі, якія набраны тлустым шрыфтам: «Прабачце нам… Прабачце нам… Прабачце!» Насамрэч, да месца. Аўтару сапраўды ёсць за што выбачацца. Сяброўства народаў — вялікая каштоўнасць. Любым фальшам яму можна толькі нашкодзіць.

Калі я працавала на заводзе, за работу са шкоднымі рэчывамі нам выдавалі малако. Калі чытала новы твор Дударава, мне таксама хацелася напіцца гэтага гаючага напою.

***

Аляксей Дудараў. «Брэсцкая крэпасць», кінааповесць («Нёман», № 7, 8, 2009 г).

Наталка Бабіна

Каментары11

Цяпер чытаюць

Двое вайскоўцаў загінулі пры перакульванні МАЗа пад Асіповічамі

Двое вайскоўцаў загінулі пры перакульванні МАЗа пад Асіповічамі

Усе навіны →
Усе навіны

Два міністры, новыя паслы і іншыя чыноўнікі — кадравы дзень у Лукашэнкі

На складах Wildberries згарэлі рэчы вядомай беларускай дызайнеркі13

Выйшаў на свабоду палітвязень Арцём Лябедзька — сын палітыка Анатоля Лябедзькі8

Сабаленка ў Мінску вазіла жаніха на вячэру да бабулі і на шашлыкі да Максіма Мірнага10

Уладальніка кампаніі-прадаўца на Wildberries і Ozon асудзілі па палітычнай крыміналцы3

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй47

Статкевіч: Наступнае «акно магчымасцяў» можа быць апошнім для беларусаў59

Беларусы палююць на бірулькі з валошкамі — шукаюць па запраўках, але амаль паўсюль іх ужо разабралі4

«Не змагла адмовіць сабе ў задавальненні патроліць». Як беларусы размаўляюць з тэлефоннымі аферыстамі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Двое вайскоўцаў загінулі пры перакульванні МАЗа пад Асіповічамі

Двое вайскоўцаў загінулі пры перакульванні МАЗа пад Асіповічамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць