Рэцэпт на выхадныя. Мяса па-трансільванску, або «эрдэлі жыванпечэне» — такога вы дакладна не елі
Erdélyi zsiványpecsenye чытаецца «эрдэлі жыванпечэне» і даслоўна перакладаецца з венгерскай мовы як «мяса трансільванскіх бандытаў», а па сутнасці гэта ялавічына ў беконе. Для гэтай стравы бярыце тонкі бекон і не шкадуйце грошай на дарагую ялавічыну (можна браць і больш танную, але тады, магчыма, гатавацца яна будзе даўжэй).
Каб згатаваць мяса па-трансільванску, вам спатрэбіцца:
- 675 грамаў стэйка з выразкі ялавічыны (нарэжце яго на кавалкі таўшчынёй 5 міліметраў),
- 1 сталовая лыжка папрыкі,
- дробка солі,
- дробка молатага чорнага перцу,
- 225 грамаў тонка нарэзанага вэнджанага бекону,
- 2 сталовыя лыжкі масла (ці свінога тлушчу, калі ёсць).
- Малаточкам акуратна разраўняйце кавалкі мяса.
- З аднаго боку пасыпце мяса папрыкай, соллю і перцам.
- Шчыльна згарніце кавалкі мяса па даўжыні і закруціце іх у кавалкі бекону. Можаце замацаваць канструкцыю зубачысткамі.
- На патэльні растапіце на вялікім агні масла ці тлушч.
- Паменшыце агонь, пакладзіце на патэльню мяса і смажце яго пры вельмі малой тэмпературы, пакуль з мяса не выдзеліцца сок і яно не пачне гатавацца ва ўласным тлушчы. Да гэтага часу мяса павінна добра прасмажыцца.
- Есці такое мяса можна з гароднінай, напрыклад, з бульбай ці з кашамі.
Каментары
каша - гэта таксама гародніна?