Грамадства

Кіраўнік МЗС Латвіі: мы не дапусьцім вяртаньня ў Беларусь сталінскага рэжыму

Супраць латвійскіх каналаў, якія паказалі порнафільм пра жыцьцё дыплямата, будуць ужытыя санкцыі

Нягледзячы на дыпляматычны канфлікт, Латвія ня спыніць аказваць падтрымку жыхарам Беларусі ў барацьбе за дэмакратыю, заявіў сёньня ў праграме «800 сэкундаў» на LNT міністар замежных спраў Артыс Пабрыкс. «Мы не жадаем дапусьціць у Беларусі вяртаньня сталінскага рэжыму, калі людзі баяліся кожнага начнога званка», -- патлумачыў кіраўнік латвійскага МЗС.

Паводле ягоных словаў, скандал вакол латвійскага пасольства ў Менску быў ініцыяваны ня толькі дзеля таго, каб паўплываць на Латвію і Эўразьвяз. Беларускія ўлады хацелі чарговым разам прадэманстраваць сваю магутнасьць мясцоваму насельніцтву: «Калі мы так паступілі з прадстаўніком дыпляматычнай місіі краіны Эўрасаюзу, мы можам зрабіць тое ж самае зь любым з вас».

Міністар запэўніў, што Латвія і надалей будзе свабодна выдаваць візы ўсім грамадзянам Беларусі, хоць гэта не падабаецца беларускаму ўраду.

Тым часам у Латвіі разгараецца скандал вакол паказу «парнаграфічнага фільму пра жыцьцё латвійскага дыпламата Рэйма Шмітса ў Менску». Тэлеканалы LNT і TV3 паказалі фільм у прамежку часу паміж 19.50 і 20.30, у той час, як паводле закону аб радыё і тэлевізіі, рэглямэнтуе паказ сцэнаў сэксу (у тым ліку і паміж мужчынамі) пасьля 22.00. Тэлеканалы парушылі і этычныя нормы аб недатыкальнасьці прыватнага жыцьця, сьцвярджаюць латвійскія СМІ

На наступным тыдні паводзіны згаданых тэлеканалаў разьбярэ спэцыяльная камісія.

Паводле novonews.lv

Каментары

Цяпер чытаюць

Аляксей Хлястоў на свабодзе5

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

Рыбы спяць значна больш падобна да людзей, чым лічылася. І нават любяць днём падрамаць4

Літва заявіла пра гатоўнасць прыняць амерыканскую ядзерную зброю8

У Бабруйску шматдзетную маці асудзілі на вялікі тэрмін па наркатычным артыкуле2

Вясельны квэст у эміграцыі: беларусы расказалі, як бралі шлюб у замежжы3

Белы парашок, які знайшлі ў машыне мітрапаліта Іларыёна, аказаўся какаінам23

Беларуску расчаравалі сыркі «Топ Crispy» з фундуком — у іх не знайшлося фундуку

У Варшаве затрымалі ўкраінца, які злавіў легендарнага сома, які 20 гадоў плаваў у гэтым возеры22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксей Хлястоў на свабодзе5

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць