Грамадства11

Стала вядома, што шукала міліцыя ў рэдакцыі «Інтэкс-прэс»

У сераду, 15 лютага, у баранавіцкі «Выдавецкі дом «Інтэкс-прэс» прыйшлі супрацоўнікі праваахоўных органаў з пастановай аб правядзенні агляду будынка. Што яны там шукалі, паведамляе выданне.

У пастанове, падпісанай начальнікам Баранавіцкага ГАУС А. Студзенічнікам і санкцыянаваным намеснікам Баранавіцкага міжраённага пракурора А. Хвалько, пазначана, што былі разгледжаныя «матэрыялы праверак па факце парушэння заканадаўства аб СМІ». Якія парушэнні — не ўдакладняецца. Але пералічваюцца відэа, апублікаваныя на YouTube-канале Intex-press.

Сярод іх «Што папрасілі б у Дзеда Мароза жыхары Баранавічаў (дзе, як удакладняецца ў пастанове, адным з інтэрв'юяваных з'яўляўся мясцовы жыхар «з указаннем яго імя і прозвішча), «Пра што б спыталі кіраўніка горада, распавялі жыхары Баранавічаў» і «Прадукцыю якіх прадпрыемстваў з Баранавічаў можна пастаўляць у Афрыку».

Як адзначаецца ў дакуменце, зрабіць агляд пастаноўлена, «улічваючы наяўнасць дастатковых падстаў меркаваць, што ў ходзе агляду <…> могуць быць выяўленыя сляды адміністрацыйнага правапарушэння, іншыя матэрыялы, аб'екты, высветленыя іншыя абставіны, якія маюць значэнне для справы аб адміністрацыйным правапарушэнні».

Падчас агляду забралі сістэмныя блокі, фотаапарат, ноўтбукі, уключаючы асабістыя ноўтбукі супрацоўнікаў Intex-press, а таксама камп'ютарную тэхніку бухгалтэрыі і рэкламнага аддзела.

Карэспандэнта, які кантактаваў з гараджанамі на вуліцах Баранавічаў, на 16 лютага выклікалі ў Баранавіцкі ГАУС.

Каментары1

  • Ёсік
    16.02.2023
    Да чаго дажыліся. Нельга нічога, які дзед Мароз (прамаўчу пра Сьв. Мікалая), усё вам прапануе архітэктар сувярэннай Беларусі. Жывіце спакойна, у выбары не лезьце, каб стабільна ціхінька праходзілі, маўчыце і ўсё будзе цудоўна. Усё, што кажа ўлада - гэта толькі праўда, 100%, а астатнія апаненты - манюкі.

Цяпер чытаюць

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду7

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму мужчыны высыпаюцца, а жанчыны не высыпаюцца за той жа час?1

Што з 23‑гадовым добраахвотнікам і былым палітвязнем Ціханам Клюкачом? Вось што вядома на гэты момант2

Вялікабрытанія дазволіла імпарт дызельнага і авіяцыйнага паліва з расійскай нафты

У Беларусі створаць турыстычны сімвал краіны6

Спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан пагаліўся налыса, бо яўка на выбарах склала менш за 5000 чалавек20

«Ужо і па Еўропе небяспечна падарожнічаць». Беларуска, якую затрымалі ў Італіі па запыце Мінска, вярнулася да сям’і ў Польшчу

У Маскоўскай вобласці пачаўся гіганцкі пажар — дым і полымя відаць за дзясяткі кіламетраў4

Англійскі футбольны клуб дыскваліфікавалі за шпіянаж за супернікамі1

Паслухайце песню «Зямля бацькоў», якую на «Фестывалі надзеі» выконвалі тройчы17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду7

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць