Вайна3737

«13:00 узяцце Кіева. 18:00 канцэрт Газманава». Стэнаграма і храналогія таго, што беларускія прапагандысты ў экстазе пісалі 24—25 лютага 2022 года

Мінуў год з пачатку ваеннай інтэрвенцыі Расіі ва Украіну. Згадаем, што транслявалі грамадству лукашэнкаўцы год таму. 

Прапагандысты не спалі. 

БелВПО. 24 лютага. 4:23. Узяцце Кіева

БелВПО перапошчвае расійскую шавіністычную прапаганду.

За першыя тры месяцы вайны ва Украіне загінуць як мінімум 42 пскоўскія дэсантнікі. Пасля гэтага публікацыю спісаў загінулых расійскія ўлады забароняць.

Разбор запісаў відэакамер пакажа, што менавіта пскоўскія дэсантнікі забілі дзясяткі людзей на вуліцах Бучы падчас акупацыі часткі Кіеўскай вобласці ў сакавіку. Названыя імёны тых, хто забіваў.

Гладкая. 5:16. Заклікаю зараз жа скласці зброю

Пачынаючы з пятай ранку Людміла Гладкая з «СБ» робіць рэпосты паведамленняў расійскіх прапагандыстаў і Уладзіміра Пуціна.

Дзермант. 5:59. Здзейснілася тое, чаго мы ўсе чакалі!

Дзермант у 5:59 з захапленнем паведамляў: «Так, здзейснілася тое, чаго мы ўсе чакалі — Пуцін, Расія рашыліся на вызваленне Украіны!»

Пятроўскі. 5:56. Палессе, Валынь і Падолле павінны дастацца Беларусі

Пятро Пятроўскі пайшоў далей. Ëн не проста радаваўся «маланкавай вайне», але і вызначыў мяжу тэрытарыяльных прэтэнзій лукашэнкаўцаў. У 5:56 ранку ён ужо заклікаў «працягнуць руку, узяць пад гуманітарную і палітычную абарону і апеку жыхароў украінскага Палесся, Валыні і Падолля, тых, хто з намі быў у адной дзяржаве на працягу многіх вякоў».

«На мой погляд, гэта абавязак Беларусі», — піша Пятроўскі.

Праз пару гадзін да Пятроўскага далучыўся Шпакоўскі.

Шпакоўскі. 8:12. «Зяленскі па псіхатыпе падобны да Пратасевіча»

«Зяленскі па псіхатыпе вельмі падобны да Пратасевіча. Калі яго зловяць, то будзе пець, як яго падмануў вераломны Захад і пра тое, што Пуцін — мужык са сталёвай воляй».

У 8 гадзін да беларускіх прапагандыстаў далучыўся іх працадаўца. На нарадзе з вайскоўцамі Аляксандр Лукашэнка прызнаўся: «Ніхто не спаў ноччу. Трэба было падрыхтавацца да гэтай сітуацыі, як сябе паводзіць, што сказаць людзям».

Дзермант. 8:54. «Рэжыму Зяленскага застаюцца гадзіны»

«Па сутнасці, тым адэкватным вайскоўцам, якія засталіся ў Кіеве, неабходна знесці рэжым Зяленскага, яму і так застаюцца гадзіны. Менавіта самі ўкраінцы павінны яго зрынуць».

Гэтую ўстаноўку Аляксандр Лукашэнка працягвае праводзіць па сёння.

Лукашэнка. 9:48. Міністр абароны Украіны не пазваніў у Маскву. Вось паскуда

Тэлеграм-канал «Пул Першага» ў 9:48 апублікаваў кароткую цытату з нарады з вайскоўцамі 24 лютага. Галоўны пасыл — Украіна можа капітуляваць, і тады вайны не будзе. «Ведаючы, што можа пачацца канфлікт, ён [міністр абароны Украіны] нават не пазваніў у Маскву. … Пазваніць было цяжка, зняць трубку. Паскуда».

«Желтые слівы». 9:41. Карта ўдараў

Не спаў у тую ноч і Азаронак. Пачынаючы з пяці ранку прапагандыст таксама рабіў рэпосты паведамленняў розных каналаў аб паспяховых ударах расійскіх войскаў па вайсковай інфраструктуры Украіны. У 9:41 ён перапосціў з канала «Жоўтыя злівы» «Карту ўдараў па бендэраўскіх схронах». 

Азаронак таксама паціраў рукі ў чаканні захопу дзеячаў беларускага грамадства і культуры, якія пераехалі ў Кіеў.

Азаронак. СТБ. 12:01. Верталёты прарываюцца да Кіева!

А тым часам да Кіева, дзе атабарыліся «беглыя змагары-фашысты», засталося дзесьці каля 20 кіламетраў…

Азаронак. 12:57. Дробны аргазм

«Кажуць, дзесьці пад Кіевам у бок рускіх войскаў з хлебам-соллю бяжыць адзін палітолаг і крычыць: «Мы рускія, з намі Бог».

Дзермант. 15:52. Прекратіть сопротівленіе!

Дзермант. 24 лютага. 15:52. Уключаецца ў рэтрансляцыю закліку Лукашэнкі да Украіны капітуляваць. «Калі ва Украіне яшчэ засталіся разумныя людзі ў кіраўніцтве, то яны павінны неадкладна спыніць супраціў, запытаць перамовы аб міры, — піша прапагандыст. — Гэта адзінае, што можа ўратаваць гэтую дзяржаву».

Людміла Гладкая ў 17:29 знішчыла полк «Азоў»

«Па звестках на гэтую хвіліну — фашысцкі полк «Азоў» поўнасцю знішчаны».

Насамрэч адна частка палка «Азоў» будзе паспяхова бараніць Марыупаль яшчэ амаль тры месяцы.

Чытайце таксама: Расійскі афіцэр расказаў, як развівалася ўкраінская аперацыя пад Ізюмам. Ëн не разумее, чаму ўкраінцы не захацелі замкнуць акружэнне

«Главный. Тур». 18:10. Водпаведзь тым, хто кажа, што вайна — гэта варварства

«Вайна не пачалася. Вайну спрабуюць закончыць. Нам усім неабходна перакрыжаваць пальцы і спадзявацца, што спецаперацыя расійскіх войскаў завершыцца паспяхова. У адваротным выпадку — быць бядзе».

«Я/Мы ОМОН». 18:11. Разведка далажыла

Шпакоўскі. 25 лютага. 10:51. Узяцце Кіева чакаецца сёння да вечара

Пабачым.

Прапагандысты прыглядаліся, як будуць дзяліць Украіну.

Дзермант. 26 лютага. 6:14. А Украіну трэба забіраць усю — да Закарпацця

Ні адзін з прапагандыстаў не прызнаў сваіх памылак і не пакаяўся.

Беларускія прапагандысты з прэс-сакратаркай Аляксандра Лукашэнкі Наталляй Эйсмант. Фота: сацыяльныя сеткі

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары37

  • a.hto.tam.idze
    24.02.2023
    Першы прагноз спраўдзіўся, прынамсі, часткова. 13:00 - узялі Кіеў. 13:05 - адпачынак. Адзінае што, у забаўляльнай праграме адбыліся змены. Замест Газманава, пскоўскія дэсантнікі выправіліся на канцэрт Кабзона.
  • Б0мж0Г
    24.02.2023
    Смотрю на иконостас у макро-старлея и прям вижу медали: "За отжатие леденцов у детей", "За взятие квартиры соседа", 3 собачих "За бездакорнасть" 
  • Б0мж0Г
    24.02.2023
    Смотрю на иконостас у макро-старлея и прям вижу медали: "За отжатие леденцов у детей", "За взятие квартиры соседа", 3 собачих "За бездакорнасть" 

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны32

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў доўгачаканы працяг культавай украінскай гульні S.T.A.L.K.E.R. У Расіі геймераў прыстрашваюць не гульнявой, а рэальнай зонай за дзяржздраду4

Стрыжак расказаў, чаму Верамейчык не змог легалізавацца ў Еўрасаюзе45

Cambridge Dictionary назваў слова 2024 года

У ЗША заклікаюць панізіць гандлёвы статус Кітая да ўзроўню Беларусі1

У Тайландзе жанчына метадычна забіла цыянідам 14 сяброў 

Навукоўцы знайшлі спосаб зрабіць памідоры саладзейшымі1

Расія наносіць масіраваны ракетны ўдар па Украіне4

У Германіі памёр навуковец Міхаіл Ерамец. Ён нарадзіўся ў Пінску1

У Гродне і раёне ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны32

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

Галоўнае
Усе навіны →